171 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  2. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  3. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  4. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  5. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  6. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  7. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  8. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  9. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  10. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  11. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  12. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  13. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  14. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  15. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  16. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  17. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  18. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  19. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  20. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  21. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  22. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  23. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  24. Стрельба в школе в Казани. Погибли 8 человек
  25. Глава ВОЗ: Заболеваемость и смертность от COVID-19 вышли на плато на «неприемлемо высоком уровне»
  26. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  27. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  28. В Будславе загорелся знаменитый костел, сгорела часть крыши
  29. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  30. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации


Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

фотоКалiсьцi Беларусь называлi "краiнай замкаў" — кожны больш-менш буйны магнат меў свой палац. І абуладкоўваў тэрыторыю наўкола ў залежнасцi ад таўшчынi кашалька i свайго густу. На жаль, няшмат унiкальных архiтэктурных помнiкаў захавалiся да нашых дзён. Далёка не ўсе тыя будынкi, што выстаялi праз стагоддзi, i зараз песцяць вока. Многiя з iх разбураны i яшчэ больш раскiдваюцца з кожным годам.

З афармленнем сядзiбаў яшчэ цяжэй — аб складаным i дасканалым, кажучы па-сучаснаму, ландшафтным дызайне можна толькi здагадвацца. А паркавыя комплексы, мяркуючы па гiстарычных дакументах, сапраўды былi вяршыняй майстэрства. У шэрагу мясцiн тутэйшыя жыхары пакажуць вам таўшчэзныя дрэвы, якiя высаджаны ў бездакорныя алеi. I правядуць па маляўнiчых сцяжынках, вакол якiх яшчэ дзе-нiдзе захавалiся экзатычныя раслiны. Прыезджы без старонняй дапамогi нiзавошта б не здагадаўся сюды зазiрнуць. Час хутка выдаляе сляды чалавечай прысутнасцi: шыкоўныя палацы разам з адметнымi паркамi знiкаюць быццам iх i не было ўвогуле.

Так, дарэчы, здарылася i з Альбай. Нямногiя, напэўна, сёння ўзгадаюць пра летнюю рэзiдэнцыю Радзiвiлаў. Мiж тым, у свой час гэты велiчны комплекс прыцягваў да сябе вялiкую ўвагу. Калi ў свой час Радзiвiл Сiротка наведаў Еўропу, то ён застаўся ў захапленнi ад аднаго з найстаражытнейшых гарадоў Iталii — Альбы (у перакладзе з латынi — "белы", а яшчэ, як варыянт, "свiтанак"). Яшчэ з iмператарскiх часоў тут размяшчалiся загарадныя дамы рымскiх патрыцыяў. Вiлы ўзводзiлiся вакол возера (магчыма, раней гэта быў вулкан, якi пасля патух), у маляўнiчым кутку. Падобнае хараство Сiротка вырашыў стварыць у ваколiцах Нясвiжа. Наконт пачатку маштабных работ на ўзбярэжжы Ушы iснуюць розныя версii: да прыкладу, асобныя спецыялiсты сцвярджаюць, што ўсё пачалося напрыканцы XVI стагоддзя. Але сярод канкрэтных датаў неаднаразова ўзгадваецца 1604 год, калi тут узвялi Эрмiтаж з палацам, якi быў названы Кансаляцыяй (значыць сёлета "беларускi Версаль" адзначыць 405-годдзе). Таксама ў гэты ж час крыху на поўдзень ад Нясвiжа размясцiўся звярынец i… фабрыка персiдскiх дываноў.

— Альба ёсць на вядомай гравюры Томаша Макоўскага, якая таксама датуецца 1604-м годам, — заўважае галоўны архiтэктар Нясвiжскага раёна Вiктар Рачок. — Паркавы комплекс даволi вялiкi па плошчы — каля 400 гектараў. Далейшае развiццё атрымаў праз паўтара стагоддзя, калi за яго абуладкаванне ўзяўся Пане Каханку.

У другой палове XVIII стагоддзя сфармiраваўся найбуйнейшы архiтэктурна-паркавы комплекс Беларусi. Тэрыторыя набыла дакладную планiроўку. Аснова кампазiцыi — галоўная алея, якая цягнецца на больш чым два кiламетры. Яна злучаецца з дарогай, што iдзе з Нясвiжа на Альбу. З алеяй перакрыжоўваецца вялiкi канал (шырынёй 20 метраў, а даўжынёй — каля 1 км). Атрымлiваецца, што такiм чынам парк падзяляецца на чатыры часткi. Адзiн з участкаў — "Звярынец" — быў спланаваны як сусветна вядомы Версальскi парк (у выглядзе круга — восем промняў-каналаў сыходзiлiся да круглага вадаёма з круглым востравам, у цэнтры якога стаяў паляўнiчы павiльён). Сiстэма каналаў з’яўлялася складаным гiдратэхнiчным збудаваннем. Шлюзы i дамбы забяспечвалi пастаянны прыток вады з Ушы, такiм чынам падтрымлiваўся патрэбны ўзровень. Дарэчы, каналы выкарыстоўвалiся i для водных прагулак. Над iмi былi ўзведзены масты з белага каменю, а на ўзбярэжжы пабудавалi чатыры млыны.

У гэтай частцы парка арганiзавалi вялiкi звярынец (адсюль i назва), якi займаў 90 гектараў. Тут былi як прадстаўнiкi мясцовай фаўны, так i экзатычныя жывёлы. Княжацкiя паляваннi нагадвалi добра арганiзаванае тэатральнае дзейства. Яны праводзiлiся як у звярынцы, так i ў фазанарыi. Кажуць, што сектары, якiя ўтваралiся промнямi-каналамi, былi вельмi зручнымi для палявання. Побач са Звярынцам размешчаны маляўнiчы куток з сажалкамi (раней iх тут было каля трох дзясяткаў). Гэтыя адзiная сiстэма, паколькi вадасховiшчы злучаны памiж сабой шлюзамi i "падпампоўваюцца" як з вялiкага канала, так i з самой Ушы. Самы стары ўчастак парку, закладзены яшчэ ў часы Сiроткi, дасюль выглядае вельмi эфектна. Кожная з сажалак мае сваё непаўторнае аблiчча, а калi падыходзiш блiжэй, то здаецца, што памiж дрэвамi i вадой няма нiякай мяжы — каржакаватыя дубы быццам падымаюцца з глыбiнi.

Так званы "iтальянскi парк" злучаецца з Нясвiжам галоўнай алеяй, абсаджанай магутнымi лiпамi. Менавiта тут калiсьцi размяшчалiся асноўныя будынкi загараднай рэзiдэнцыi. Перш за ўсё гэта двухпавярховы палац пад чарапiчным дахам з дзвюма невялiкiмi вежамi, упрыгожанымi княжацкiмi гербамi. У яго велiчных залах i жылых пакоях абстаноўка адпавядала статусу Радзiвiлаў. У "зялёным тэатры" праходзiлi спектаклi пад адкрытым небам. У выглядзе дэкарацый — адмысловыя паркавыя кампазiцыi. Па вечарах парк нярэдка асвятляўся рознакаляровымi феерверкамi. У розных месцах былi ўсталяваны драўляныя статуi звяроў, адмысловы флюгер, альтанкi, уладкаваны цяплiцы, аранжарэi, канюшня. А таксама ўзвялi i велiчны Троiцкi касцёл са званiцай. Уздоўж каналаў размясцiлася iдылiчная вёска. Асобныя з домiкаў нагадвалi тыповыя беларускiя хаткi, былi будынкi ў кiтайскiм, японскiм, швейцарскiм стылях, а таксама нейкiя фантастычныя збудаваннi, якiя цяжка атаясамлялiся з нечым канкрэтным. Кожнае такое жытло замест прывычнага нумара мела сваю адметную "звярыную" назву — Слана, Мядзведзя, Тыгра, Арла, Вярблюда. Побач мясцiлася лазня. З красавiка ўвесь княжацкi двор перасяляўся ў Альбу, дзе ўсе вялi сялянскае жыццё — працавалi на зямлi, пасвiлi свойскую жывёлу, хадзiлi адзiн да аднаго ў госцi. На першы погляд — тыповыя "ролевыя гульнi", праз якiя аднак Радзiвiлы iмкнулiся захаваць народныя традыцыi. Акрамя ўсяго iншага ў Альбе дзейнiчалi разнастайныя мануфактуры, а яшчэ працавалi ваенныя вучылiшчы — мараходнае i артылерыйскае. Дарэчы, выхаванцы "мараходкi" ўдзельнiчалi ў грандыёзным паказе, якi арганiзавалi падчас вiзiту ў Нясвiж караля Станiслава Аўгуста (якi, дарэчы абышоўся гаспадару ў астранамiчную суму — 1,6 мiльёна злотых).

Усё скончылася гэтак жа нечакана, як i пачыналася. Ужо ў пачатку XIX стагоддзя ад былой раскошы практычна нiчога не засталося. Уладзiслаў Сыракомля ў 1853 годзе з горыччу заўважаў, што "радзiвiлаўскi звярынец з рэшткамi летняга палаца сёння пусты i ў апошнi час рукой нейкага спекулянта перароблены ў звычайную гаспадарчую ферму". У мiнулым стагоддзi ў Альбе спрабавалi стварыць пейзажны парк, рабiлi пэўныя пасадкi. Аднак сiстэмная работа па аднаўленнi ўнiкальнага архiтэктурна-ландшафтнага комплексу не праводзiлася. I паступова ўсё прыйшло ў заняпад.

— Аднак i дасюль тут можна сустрэць каля 270 вiдаў разнастайных раслiн, у тым лiку i тыя, што занесены ў Чырвоную кнiгу, — кажа Вiктар Рачок. — Захаваўся каскад сажалак, дзе можна арганiзаваць добры адпачынак. Усё гэта дазваляе разглядаць парк як прыярытэтны аб’ект для развiцця турызму.

Канцэпцыя работ па аднаўленнi Альбы, якая распрацоўвалася дагэтуль, значна састарэла. Перш за ўсё з-за таго, што змянiлiся падыходы. Раней прапаноўвалася развiваць парк у асноўным для правядзення тут у далейшым розных грамадскiх акцый, кшталту выстаў, злётаў i г.д. Цяпер жа мяркуецца абуладкаваць адметнае месца для адпачынку. Як заўважыў Вiктар Рачок, адразу будуць праводзiцца работы па таксацыi — захаваннi ўсiх неабходных пасадак. Гэтым зоймецца iнстытут "Гомельлеспраект", а iнстытут гiсторыi пачне адпаведныя археалагiчныя, архiўныя вышуканнi. Цяпер практычна расчышчана рэчышча Ушы, неабходна далей працягваць работы па аднаўленнi гiдратэхнiчных сiстэм, паколькi з цягам часу яны засмечаныя i месцамi забалочаныя. Усе дамбы на вадасховiшчах захавалiся ў добрым стане. Паўстаюць пытаннi наконт шлюзаў, якiя былi зроблены з дрэва i з цягам часу шмат дзе сапсавалiся.

На працягу некалькiх гадоў у парку працуе валанцёрскi летнiк — моладзь ахвотна падключаецца да аднаўлення Альбы. Аднак толькi грамадскай iнiцыятывы яўна мала, таму ўсе ў чаканнi: калi пачне рэалiзоўвацца праграма мерапрыемстваў па адраджэннi вядомага парку?

— Для правядзення комплексу аднаўленчых работ патрэбна прыцягненне значных iнвестыцый, — лiчыць Вiктар Рачок. — Стварыць належныя ўмовы, прыстасаваць для адпачынку i ўтрымлiваць у належным стане такiя плошчы горада i раёна праблематычна, неабходна дапамога. Але спадзяёмся, што праз пэўны час усё ж удасца актывiзаваць працэс.

Давесцi да ладу парк i водныя сiстэмы рэальна, таксама як i ўзвядзенне адмысловых будынкаў. Калi ў архiвах удасца адшукаць усю патрэбную iнфармацыю, то Альба стане папулярнай кропкай у турыстычных маршрутах. Тым больш, што парк размешчаны ў даступным месцы — за 25 кiламетраў ад трасы "Брэст — Масква". Пабываць тут, упэўнены, захацелi б многiя. Так што ў цiкавага iнвестыцыйнага праекта па адраджэннi гiстарычнай спадчыны ёсць усе шанцы для паспяховай рэалiзацыi. Вельмi хочацца, каб "беларускi Версаль" нарэшце вярнуўся з заняпаду.
-5%
-15%
-10%
-10%
-10%
-65%
-10%
-40%
-37%
-10%
-57%