Рок-оперу "Барбара Радзівіл" збіраецца паставіць "Тэатр песні Ірыны Дарафеевай" сумесна з польскім рэжысёрам Янушам Юзэфовічам і расійскім кампазітарам Аляксандрам Журбіным.

"Хутчэй за ўсё гэта будзе рок-опера, якая будзе называцца "Барбара Радзівіл", пра нашы сумесныя гістарычныя карані, пра беларускую князёўню", - распавёў “Еўрарадыё” прадзюсер спявачкі Юрый Саваш.

Ірына Дарафеева выканае ролю князёўны. Плануецца, што ў праекце паўдзельнічаюць вядучыя беларускія выканаўцы, а пастаноўшчыкі і кампазітары будуць з замежжа.

Нагадаем, Юзэфовіч вядомы пастаноўкай мюзіклаў "Метро" і "Прарок", а Журбін - аўтар знакамітай рок-оперы "Арфей і Эўрыдыка".
-26%
-20%
-15%
-20%
-10%
-10%
-20%
-10%
-80%