фотоЯе знайшла сёння раніцай памерлай супрацоўніца сацыяльнай службы. Ніна Мацяш жыла ў Белаазёрску (Бярозаўскі р-н). Паэтка пражыла 65 гадоў. Цягам доўгага часу яна была моцна абмежаваная ў руху.

Ніна Мацяш нарадзілася 20 верасня 1943 г. у Нівах (сёння Бярозаўскі р-н). Скончыла факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (праз хваробу мусіла браць акадэмічны адпачынак). У 1973-1977 гг. выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член СП СССР (з 1971).

Дэбютавала вершам у 1962 г.. Аўтарка некалькіх зборнікаў паэзіі "Агонь", "Удзячнасць", "Ралля суровая", "Прыручэнне вясны", "Поўны келіх" ды казак "Два браты і сякера", "Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя".

Перакладала з нямецкай, польскай, французскай. На беларускую пераклала творы пра камісара Мегрэ, а таксама "Маленькага прынца" Сэнт-Экзюперы, навелы Г. дэ Мапасана.
-90%
-25%
-50%
-20%
-20%
-10%
-25%
-30%
-25%
0070026