179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  2. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  3. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  4. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  5. Суды и сутки, закон о госзащите, жена и 18 лет за госизмену, нефть, доллар и пропавший футболист — все за вчера
  6. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  7. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  8. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  9. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  10. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  11. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  12. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  13. Как посмотреть «Евровидение» и кто фаворит. Вопросы и ответы о главном музыкальном конкурсе Европы
  14. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  15. «Соседи даже перестали бросать окурки за окно». Посмотрите, в одном из гомельских дворов сделали «плюшевый зоопарк»
  16. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  17. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  18. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  19. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  20. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  21. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  22. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  23. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  24. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  25. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  26. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  27. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  28. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  29. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  30. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу


Святлана ДЗЯДЗІНКІНА,

фотоУ Верхнядзвінскім раёне падвялі вынікі конкурсу летапісаў аграгарадкоў і населеных пунктаў. Лепшымі прызнаны летапісы населеных пунктаў Шайцерава, Бігосава і Асвеі, якія падрыхтаваны загадчыкамі мясцовых бібліятэк Верай Абрамовіч, Любоўю Жарнасек і Таццянай Дзмітрыевай. У намінацыі “Лепшая калектыўная работа” перамагла Валынецкая сярэдняя школа. Старшакласнікі пад кіраўніцтвам настаўніцы матэматыкі і інфарматыкі Алы Лукашонак яшчэ раз даказалі вядомую ісціну: сапраўдныя энтузіясты знаходзяць тое, што шукаюць.

Пошук навучэнцаў па зборы звестак пра гісторыю і культуру роднага краю аказаўся настолькі пазнавальным, што з’явіўся каштоўны інфармацыйна-даведачны буклет “Валынецкі край”, здольны зацікавіць вандроўнікаў, археолагаў, гісторыкаў і края-знаўцаў. Уласны карэспандэнт “НГ” сама пагартала старонкі цікавага летапісу.

Мястэчка Валынцы вядома з пачатку ХVІІІ стагоддзя, калі польскі кароль Стэфан Баторый аддаў яго полацкім езуітам з мэтай заснавання тут духоўнай семінарыі. У 1749—1756 гадах ксяндзы пабудавалі ў Валынцах архітэктурны комплекс — мураваны касцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касцёл па назве суседняга фальварка), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзяцей. Кіраваў будаўніцтвам вядомы віленскі архітэктар Іаган Глаўбіц. Пры кляштары быў створаны першы ва Усходняй Еўропе школьны тэатр. Дзеці і падлеткі вывучалі прыродазнаўчыя навукі, спазнавалі досвед старажытных філосафаў, авалодвалі красамоўствам. Акрамя касцёла ў мястэчку была праваслаўная царква, царкоўнапрыходская школа, сінагога, яўрэйская малебная школа. Пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай, калi тэрыторыя Беларусi апынулася ў складзе Расійскай iмперыi, кляштар закрылі, а дзейнасць манахаў спынілі. Даўжэй праіснавала гімназія, але і яе пасля падаўлення паўстання 1831 года не стала.

У канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя была знiшчана і царква. Мураваны касцёл быў ператвораны ў сховiшча для сельскагаспадарчай прадукцыi. Пасля Другой сусветнай вайны вёска страцiла сваю гiстарычную велiч i асаблiвасць. Касцёл, значна пашкоджаны немцамі, разабраны жыхарамі на гаспадарчыя патрэбы.

Адметнасць касцёла ў Валынцах у тым, што гэта быў адзіны шэдэўр архітэктуры ракако ва ўсім Паазер’і, па сваёй архітэктуры вельмі падобны на полацкі Сафійскі сабор. Айцы-дамініканцы, якім перайшоў кляштар пасля езуітаў, выхоўвалі моладзь у духу патрыятызму, падтрымліваючы высокі ўзровень навучання. Фальваркі ды прыватныя гаспадаркі тутэйшых ваколіц яшчэ доўгі час адзначаліся высокай агракультурай. У 1908 і 1912 гадах у Валынцах нават адбыліся сельскагаспадарчыя выставы.
Аднавілі юныя краязнаўцы Валынцаў і біяграфіі сваіх знакамітых землякоў: братоў Цяцерскіх, даследчыка Сібіры Івана Чэрскага, мастака Антона Каржанеўскага.

Ёсць у Валынцах і дзяржаўны краязнаўчы музей ім. І.Д.Чэрскага, які створаны дзякуючы нястомнай працы настаўніка, члена Беларускага геаграфічнага таварыства Барыса Піліпавіча Шымука. Праз перапіску і карпатлівы пошук у архівах, бібліятэках і навуковых установах яму ўдалося сабраць дэталёвы, багата ілюстраваны матэрыял аб жыцці і навуковых адкрыццях выдатнага земляка, вучонага і даследчыка І.Д.Чэрскага. Чэрскі быў вельмі сціплым пры жыцці, затое пасля смерці людзі запісалі яго імя на карце планеты. Імя Чэрскага носяць горная сістэма паміж рэкамі Калыма і Яна ў Якуціі і Магаданскай вобласці, горны хрыбет у Забайкаллі, пасёлак на р.Калыма ў Якуціі, найвышэйшая вяршыня Байкальскага хрыбта, адзін з вулканаў Тункінскай упадзіны на Усходнім Саяне, даліна паміж Усходнім Саянам і Енісейскім кражам, два ледавікі на Байкальскім хрыбце, камень на ўзбярэжжы Байкала каля вытокаў Ангары, стаянка першабытнага чалавека каля Іркуцка, некалькі выкапнёвых жывёл, вуліцы ў Маскве і Пскове.

Кіраўнік праекта “Валынецкі край” Ала Лукашонак адзначае, што зацікаўленасць у захаванні спадчыны малой радзімы падштурхнула іх звярнуцца да прадстаўнікоў мясцовай улады з прапановай узяць пад ахову дзяржавы старадаўнюю ліпавую алею і рэшткі фундамента Забельскага касцёла, а таксама паставіць крыж каля каталіцкіх могілак на месцы перазахавання ў 1937 годзе мумій з падземных скляпенняў касцёла. Аўтары праекта “Валынецкі край” выступілі ініцыятарамі школьнага суботніка з мэтай сабраць сродкі на аднаўленне страчанага ахоўнага знака са старадаўняга княжацкага гарадзішча Гарадзец.

-5%
-20%
-20%
-20%
-50%
-50%
-50%
-30%