Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


“Рок-каранацыю-2008” плануецца правесці ў лютым наступнага года. Дакладныя даты і месца правядзення мерапрыемства стануць вядомыя напрыканцы снежня.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў арганізатар “Каранацыі” Юрый Цыбін: “Тое, што я планаваў зрабіць, я ўсё ж такі зраблю: крыху змяніць фармат, дадаць нешта з іншых музычных жанраў. Вось гэта ўсё павінна быць. Аднак пакуль усё знаходзіцца на стадыі распрацоўкі”.

Раней з’яўлялася інфармацыя, што “Рок-каранацыя” можа прайсці ў Оперным тэатры, які неўзабаве адкрываецца пасля рэканструкцыі. Юрый Цыбін кажа, што пляцоўка будзе іншая, але не менш вядомая.
Аднак называць яе, пакуль не будзе канчатковай дамоўленасці, арганізатар адмовіўся.
-25%
-40%
-20%
-30%
-12%
-21%
-30%
-10%