Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


фото4 снежня у 17:00 у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі адкрыецца выстава “Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі”.

Асноўная экспазіцыя выставы створана ў 2004 годзе з мэтай даць уяўленне пра гісторыю Латвіі і яе ўзнагароды.

У стварэнні экспазіцыі бралі ўдзел Дзяржаўны Нацыянальны музей гісторыі, Рыжскі музей гісторыі і суднаходства і Дзяржаўны гістарычны архіў.

На выставе экспануюцца Латвійскія дзяржаўныя узнагароды (эталонны камплект), гістарычныя ўзнагароды (уключаючы Ордэна Лачплесіса), гістарычныя прадметы з сімволікай Дзяржаўных узнагародаў. Кожная з іх расказвае пра якую-небудзь важную для Латвійскай дзяржавы падзею.

Латвія мае чатыры віды ўзнагародаў - Ордэн Віестурса, Крыж Прызнання, Памятны знак удзельніка барыкадаў 1991 года і вышэйшая ўзнагарода - Ордэн Трох Зорак. Закон аб заснаванні Ордэна Трох Зорак падпісаны ў 1924 годзе. Яго дэвіз: “Праз церні да зорак”. Першы кавалер ордэна - першы прэзідэнт Латвіі Яніс Чакстэ.

“Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі” - гэта перасоўная выстава, якая пабывала ўжо ў Лiтве, Эстоніі, Даніі, Люксембургу, Бельгіі, Германіі, сёлета, у рамках 90-годдзя абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, выстава падарожнічала па латвійскіх рэгіёнах.

Экпанаты выставы з’яўляюцца таксама і выкшталцонымі ювелірнымі творамі, і ў гэтым сэнсе Латвія ненашмат адстае ад краінаў з даўнімі традыцыямі ўзнагародаў. Але галоўная ўсё ж сімвалічная - не эстэтычная - вартасць гэтых вырабаў. Гісторыя ведае багата выпадкаў, калі ўзнагароды былі сведчаннем чалавечага імкнення да славутасці, але найбольш за ўсё - гэта гонар і ўдзячнасць, якія дзяржава аказвае і выказвае сваім і замежным грамадзянам, паведамляе прэс-служба пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі.

Выстава будзе працаваць да 18 снежня.
-50%
-10%
-10%
-10%
-12%
-50%
-50%
-20%
-20%