1. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  2. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  3. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  4. Знак госслужащего, планы на День Победы, «мясной король» и 10 необычных экскурсий — все за вчера
  5. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  6. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  7. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  8. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  9. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  10. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  11. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  12. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  13. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  14. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  15. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  16. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  17. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  18. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  19. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  20. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  21. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  22. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  23. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  24. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  25. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  26. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  27. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  28. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  29. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  30. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка


Запісаў Зміцер Безкаравайны,

фото
Сайт "Experty.by" адчыніў рубрыку "Любімыя дыскі", ў якой вядомыя беларускія музыкі будуць распавядаць пра свае музычныя густы. Першым госцем новай рубрыкі стаў Лявон Вольскі. На гэтым тыдні ён распавёў пра любімыя заходнія дыскі.
 
Лявон Вольскі: Дзякуючы таму, што мае бацькi сябравалi з сям'ёй кампазiтара Глебава, у дзяцiнстве я ў асноўным слухаў джаз: Мэйнард Фергюсон, Дон Эллiс, Дзюк Эллiнгтон i iнш. Потым недзе напрыканцы 70-х з Фiнляндыi, дзе ў Яўгена Аляксандравiча была пастаноўка "Маленькага Прынцу", прывезлi вiнiлавую плытку "The Beatles" з раннiмi запiсамi. Там нават нейкiя каверы былi. I я зразумеў, што ёсць такая музыка "бiт" i мне яна сугучна.
 
Калi я паступiў у мастацкую вучэльню, я пазнаёмiўся з хлопцамi i пачаў абменьвацца запiсамi. Слухаў "Deep Purple", "Sweet", "Nazareth", "Queen". Тым больш, што Юрась Ляўкоў тады фарцаваў гэтымi запiсамi. Недзе ў сярэдзiне 80-х мы пастаянна слухалi польскае радыё, дзе ў хiт-парадзе ўдзельнiчалi адначасова польскiя i заходнiя выканаўцы. Напрыканцы 80-х пачалi падабацца "U2", спачатку музыка не вельмi, а толькi клiпы. Здавалiся маладрайвовымi. А потым яны памянiлiся, я памяняўся.
 
Некаторы час, калi "Мроя" грала нейкi смешны хард-н-хэвi, я не слухаў наогул нiчога новага. Але недзе на пачатку 90-х я адкрыў для сябе "Red Hot Chili Peppers". Потым "Nirvana". Потым "Pearl Jam", "Soundgarden", "Soniс Youth", "Smashing Pumpkins". За гэтым быў вельмi насычаны час, калi выйшлi "Prodigy" "The Fat Of The Land", "U2" "Pop", "Depeche Mode" "Ultra", "Radiohead" "OK Computer", "Portishead", "Rammstein" "Sehnsucht". Шмат чаго цiкава i ўсё за адзiн год! Пасля гэтага пачалiся часы розных рэп-металаў. Мне спадабалiся "Korn", "Limp Bizkit". Трохi пазней "System Of A Down".
 
Як не дзiўна, зараз усплываюць старыя вартасцi. Раптам разумееш, што хочацца паслухаць альбом "Beatles", разумееш каштоўнасць рыфаў "Led Zeppelin", якiя перайшлi ў цэлую плойму сучасных камандаў. Сучасны музычны свет вельмi разнастайны, няма нейкiх 5 суперзорак i гэта можа нават вельмi добра - кожны можа выбраць тое, што ён хоча. З рокавых рэлiзаў апошнiх гадоў мне спадабалiся свежыя альбомы "Muse", "Foo Fighters","Queens Of The Stone Age","Interpol". Таксама слухаю world music, класiку.
 
10 любiмых заходнiх дыскаў Лявона Вольскага
 
The Beatles "Pepper"s Lonely Hearts Club Band" (1967) - Менавiта дзякуючы гэтаму альбому рок-музыка набыла больш мастацкi сэнс: уся гэтая тэатралiзацыя, вокладка, задумка з тэлеварыянтам. Пачуў недзе ў 1982-83 гадах. З цягам часу перыядычна вяртаўся да яго, адкрываючы для сябе новыя моманты.
 
AC/DC "Back In Black" (1980) - Нягледзячы на вымушаную замену вакалiста (не ў лепшы бок) гэта бадай самы цэльны, самы сбалансаваны i, напэўна, самы лепшы для мяне альбом. Таму што на папярэднiх i ў наступных дысках было па некалькi песень, а тут ўсё адно да аднаго: пабудаваная чарговасць, цiкавыя рыфы. Вечная каштоўнасць.
 
Bob Marley "Legend" (1984) - Неяк пазднавата я падыйшоў да музыкi рэгi, толькi пасля 30. Можа па маладосцi мне здавалася гэта размазнёй, а потым паслухаў цэлы дыск i супер. I тэксты, i музыка. Дагэтуль часцяком падабаецца слухаць. Выдатная складанка.
 
U2 "The Joshua Tree" (1987) - U2 не былi вынаходнiкамi нейкага новага музычнага стылю, але яны спарадзiлi ў свой час вельмi шмат падобных па гучаннi гуртоў i гэта добра сведчыць пра ўплыў Бона i яго сяброў на музычны сусвет. Мне спачатку яны не падабалiся, здавалася, што iх музыка нейкая размазаная. Але гэты альбом зачапiў вельмi моцна, асаблiва, калi ўбачыў клiпы.
 
Nirvana "Nevermind" (1991) - Калi я ўбачыў па тэлебачаннi "Smells Like Teen Spirit", адразу адчуў, што гэта будучыня. Усё было зроблена вельмi проста i зразумела, на чатырох магiчных акордах. Генiяльнае спалучэнне прычасанага гучання з цяжкiмi рыфамi, надрыўным голасам i неяўцямным, але магiчным тэкстам.
 
Dave Matthews Band "Crash" (1996) - На гэтым альбоме ёсць адна песня, якую магу слухаць бясконца - "So Much To Say". Дэйв Мэтьюз наогул дэманструе вакальную падачу, якая у iншым выкананнi, магла б падацца вульгарнай. Але ў яго гэтая манера толькi падкрэслiвае вартаснасць твору.
 
Pogues "The Very Best Of Pogues" (2001) - Музыка "настаяшчых пацаноў". Мне здаецца, што каранi "Крамбамбулi" недзе там i ляжаць. Невядома як кiравацца прыкладам лiдара гурта Шэйна МакГована - цi то ўсiмi сiламi устрымлiвацца ад яго прыкладу, цi скарыстацца яго досведам:)
 
Manu Chao "Proxima Estacion: Esperanza" (2001) - Альбом, з якiм яны праехалi па ўсiм свеце i знялi фiльм пра гэтыя вандроўкi. Можа тут ёсць самапаўторы, але зроблена ўсё вельмi цiкава. У адрозненнi ад першага альбому, гэта выглядае на сур"ёзную работу - шмат iнструменталiстаў, добры гук.
 
System Of A Down "Toxicity" (2001) - На мой погляд, гэта была мiнi-рэвалюцыя ў рок-музыцы. На гэтым альбоме ўсё вельмi жыва запiсана. Мне здаецца, што запiсана на аналаг. Таму ўсё дыхае, адчуваюцца вельмi дробныя нюансы. Вельмi мне гэта падабаецца. Жанравы сплаў хард-року, арт-року, этнiкi i нават кабарэ.
 
Orchester der Wiener Staatsoper "Wagner - Parsifal" (2006) - Вагнэр падабаўся заўсёды больш за астатнюю класiку, нягледзячы на ўвесь яго пафас. Нават вяселле мы з Анечкай гралi пад яго музыку. Гэта вялiкая опера (4 CD). Магу слухаць яе ўрыўкамi, магу цалкам. А тут яшчэ ў галоўнай ролi Пласiда Дамiнга i грае аркестр Венскай Оперы.
 
 
P. S. : "Любiмыя дыскi" - любiмыя дыскi розных часоў, якiя з задавальненнем слухаеш i зараз.
 
P. P. S.: Пра любiмыя "ўсходнiя" дыскi (былы СССР i сацлагер) Лявона Вольскага чытайце на experty.by на наступным тыднi.
-10%
-10%
-11%
-30%
-25%
-10%
-12%
-15%
-10%
-15%
0073023