1. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  2. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  3. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  4. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  5. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  6. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  7. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  8. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  9. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  10. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  11. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  12. Золотовалютные резервы в апреле выросли после трех месяцев падения
  13. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  14. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  15. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  16. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  17. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  18. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  19. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  20. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  21. «Человечество стоит на краю пропасти». Температура Земли в 2020 году достигла рекордно высоких показателей
  22. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  23. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  24. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  25. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  26. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  27. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  28. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  29. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  30. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено


Што значыць быць беларусам? Што аб'ядноўвае грамадзянаў нашай краіны, акрамя пашпартоў з надпісам "Рэспубліка Беларусь?" Ініцыятары агульнабеларускай кампаніі “Будзьма!” заклікаюць усіх неабыякавых суайчыннікаў адказаць для сябе на гэтыя пытанні і зрабіць свой унёсак у супольную будучыню.

Пачынаючы ад 1 кастрычніка, шэраг арганізацый — ініцыятараў кампаніі — МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, ГА “Таварыства беларускай мовы”, суполка “Пагоня” пры БСМ, МГА “Гісторыка”, творчы калектыў альманаха “pARTisan”, ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, Беларуская музычная альтэрнатыва, інтэрнэт-супольнасць www.moladz.org, інтэрнэт-супольнасць “Шлях да Беларусі”, Еўрапейскае радыё для Беларусі — ладзяць супольныя культурныя і грамадскія акцыі пад агульным слоганам “Будзьма беларусамі!”

Сярод бліжэйшых акцый кампаніі — выпуск трох відаў складанак сучаснай беларускай музыкі “Будзьма The Best”, лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, мастацкія выставы, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў. Усе мерапрыемствы, якія будуць ладзіць арганізацыі-партнёры ў межах кампаніі “Будзьма!”, маюць агульныя мэты — абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны, заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці, аб’яднаць беларусаў — усіх грамадзянаў Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

Ад 1 кастрычніка пачынае працу і сайт www.budzma.org, які стане агульнадаступнай пляцоўкай для людзей, арганізацыяў і ініцыятываў, што займаюцца папулярызацыяй і развіццём беларускай культуры. На сайце будуць таксама змяшчацца навіны кампаніі “Будзьма!” і анансавацца мерапрыемствы арганізацый-партнёраў па ўсёй Беларусі.

Далучыцца да кампаніі можа любая арганізацыя, ініцыятыва ці прыватная асоба, якая прапануе да рэалізацыі ідэі і праекты, што адпавядаюць агульнай ідэі і мэтам кампаніі.

Галоўны пасыл кампаніі раскрываецца ў адмысловым звароце ініцыятараў “Будзьма” да беларускага грамадства:

“Свет iмклiва мяняецца вакол нас. Нацыi i краiны шукаюць і знаходзяць свой годны шлях. Беларусь вартая быць паспяховай і шанаванай часткай гэтага свету.

Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца! Мы маем усё, каб заняць “свой пачэсны пасад між народамі”: працалюбных, таленавітых людзей, шматвяковую гісторыю, разнастайную культуру, непаўторную мову. Калі ўсе мы ўсвядомім гэтыя каштоўнасці як свае ўласныя, то на гэтым падмурку абавязкова здолеем збудаваць сучасную, заможную, еўрапейскую Беларусь.

Будзьма беларусамі — гэта нас аб’ядноўвае, робіць унікальнымі і адкрывае шырокую перспектыву!

Будуйма Беларусь такой, якой будзем ганарыцца мы, нашы дзеці і ўвесь свет!”.
-10%
-7%
-10%
-40%
-5%
-20%
-15%
-10%
0073023