1. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  2. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  3. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  4. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  5. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  6. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  7. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  8. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  9. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  10. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  11. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  12. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  13. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  14. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  15. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  16. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  17. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  18. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  19. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  20. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  21. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  22. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  23. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  24. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  25. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  26. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  27. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  28. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  29. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  30. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко


Валянціна АКСАК,

фотоСёньня ў Менску ў сядзібна-паркавым комплексе “Лошыца” адбыўся шэраг культурніцкіх імпрэзаў у абарону гэтага ўнікальнага помніка даўніны.

Апоўдні ля ўваходу ў сядзібны дом, які зьяўляецца цэнтрам кампазыцыі Лошыцкага парку, моладзь разгарнула фотаэкспазыцыю, з аркушаў якое прысутныя вачыма фатографа Валерыя Вядрэнкі ўбачылі чароўныя куточкі гэтае ва ўсіх сэнсах самае таямнічае менскае мясьціны. А крыху воддаль у цяні старажытных дрэваў юныя мянчукі пачалі маляваць яе прыгажосьць.

Маленькая Ліза старанна выводзіць на паперы ліпавыя прысады, па якіх любіць гуляць з бацькамі.

“Малюю дрэвы, траву і дарогу Лошыцы”.

Першакурсьнік аднаго зь менскіх унівэрсытэтаў Ільля далучыўся да гэтага імправізаванага пленэру з трывогай за лёс улюбёнае мясьціны адпачынку:

“Мне проста неабыякавы лёс гэтага парку. А калі я даведаўся пра гэтыя пляны рэканструкцыі, асабліва калі стала вядома пра знос старадаўніх пабудоў і пераўтварэньня Лошыцы ў нейкі глямурненькі парк кшталту парку Горкага, мне гэта вельмі не спадабалася. Я прыйшоў сюды разам зь іншымі 21 ліпеня, і мы тады вырашылі сабрацца сёньня і зладзіць мастацкі пленэр”.

Побач юная дзяўчына Мар’яна малюе знакаміты лошыцкі сядзібны дом:

“Сёньня мы малюем сядзібу, тую сядзібу, пляны вакол якой і выклікалі розгалас. Сядзіба старажытная. Яна ўяўляе вялікую гісторыка-культурную каштоўнасьць і ейны лёс заклапоціў нас”.

Сяброўка Мар’яны Аляксандра верыць у грамадзкую сілу падобных акцый:

“Калі людзі пазытыўныя зьбіраюцца і малююць разам - гэта добра і гэта прыцягвае ўвагу грамадзтва, гэта паказвае, што ёсьць адэкватныя людзі, якім неабыякавы лёс свайго гораду”.

Крыху воддаль юных мастакоў некалькі кабетаў гулялі па прысадах у сярэднявечных строях. І гэта была іх форма пратэсту супраць плянаў разбурэньня старасьвеччыны ў Лошыцы. Выкладчыца Ларыса Козак:

“Тут нельга ў іншым быць, тым больш, што гэты маёнтак Прушынскіх быў з 1530 году да канца дзевятнаццатага стагодзьдзя”.

Карэспандэнтка: “А калі перабудуюць сядзібу, зробяць тут прыгажосьць з плястыку, вы апранецеся так?”

Козак: “Не”.

Краявіды з адпачывальніцамі ў старадаўніх сукенках аздаблялі шлюбныя строі некалькіх параў, якія сёньня абралі Лошыцкі парк за месца сваіх вясельляў.

Куратар сёньняшніх арт-імпрэзаў у Лошыцы мастачка Ніка Сандрас спадзяецца, што грамадзкасьці ўдасца захаваць гэтую чароўную менскую мясьціну:

“Хацелася б, каб у сродках масавае інфармацыі ўсё-ткі зьявіліся тлумачэньні і малюнкі, як гэта плянуецца перарабіць, што тут будзе, каб мелі мы пра гэта ўяўленьне. І я спадзяюся, што мы гэта атрымаем. Мы напісалі просьбу мэру Паўлаву і вялікую колькасьць зваротаў да іншых дзяржаўных асобаў. Чакаем адказаў”.
-10%
-40%
-21%
-15%
-20%
-11%
-20%
-10%
-35%
-5%
0073023