1. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  2. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  3. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  4. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  5. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  6. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  7. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  8. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  9. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  10. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  11. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  12. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  13. Лукашенко: «Мы несколько перенапрягли наше общество»
  14. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  15. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  16. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  17. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  18. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  19. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  20. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  21. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  22. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  23. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  24. «Лукашенко хочет исключить собственное переизбрание в 2025 году». Эксперты — об усилении Совбеза
  25. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  26. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  27. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  28. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  29. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  30. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит


15 лiпеня менскi клюб Рэактар зьбярэ музычныя калектывы ў стылi фольк-метал-медыеваль каб адзначыць гадавiну Грунвальдзкай бiтвы, што адбылася 15 лiпеня 1410 году.
 
Бiтва пад Грунвальдам - адна з важнейшых падзеяў у гiсторыi трох народаў, найбуйнейшая бiтва Сярэднявечча, якая вызначыла лёс не аднаго эўрапейскага народа.
 
15 лiпеня 1410 года аб"яднаныя сiлы Вялiкага Княства Лiтоўскага й Кароны Польскай перамаглi Тэўтонскi ордэн менавiта на Грунвальдзкiм полi (пад Дуброўнаю, зараз тэрыторыя Польшчы). Гэтай перамогай нашы продкi практычна ўратавалi сябе ад вынiшчэння. Бальшыню войска Вiтаўта Вялiкага складалi менавiта беларусы.
 
15 лiпеня 1410 году на вузкiм полi каля вёскi Грунвальд сышлiся на бiтву аб'яднаныя войскi ВКЛ i Польскага каралеўства з крыжацкiм войскам. Гэтая бiтва ўвайшла ў гiсторыю як вялiкая. Вялiкая таму, што нiводная зь бiтваў Сярэднявечча не зьбiрала такой колькасьцi воiнаў — некалькi дзесяткаў тысяч, i таму, што яна прадвызначала далейшае разьвiцьцё многiх эўрапейскiх народаў i стала фiналам страшнага, больш чым двухсотгадовага супрацьстаяньня дзьвюх магутных сiл — славян i крыжацкiх заваёўнiкаў.
 
На грунвальдзкiм полi войскi ВКЛ налiчвалi 40 харугваў воiнаў з кожнага беларускага горада й мястэчка.
 
Грунвальдзкая бiтва разьвеяла ўяўленьнi аб нязломнасьцi i непераможнасьцi Тэўтонскага Ордэна. Яго палiтычная i ваенная моц была зломленая. Удар для тэўтонцаў быў настолькi ашаламляльны, што землi ўсходнiх славян пяць стагодзьдзяў ня ведалi нямецкай агрэсii. Разгром крыжакоў павысiў аўтарытэт ВКЛ i Польшчы ў Заходняй Эўропе.
 
На месцы Грунвальдзкай бiтвы ў 1960 годзе быў усталяваны помнiк.
 
Арганiзатар канцэрту Вiталь Супрановiч:
"Упершыню фэст прысьвечаны Грунвальду мы правялi ў 2005 годзе, таксама у Рэактары, да 595-ых угодкаў. Гэта была прэзэнтацыя дыску "Сярэднявечная дыскатэка" гурту Стары Ольса. Паглядзiм, як пройдзе ў гэтым годзе. Магчыма зробiм фэст штогадовым. Нажаль, пакуль не выпадае па многiх прычынах, зрабiць яго на адкрытым паветры. Мы сабралi гурты трох накiрункаў: метал, фолк i сярэднявечная муыка. Спадзяемся гледачам будзе цiкава."
 
Алесь Таболiч, гурт ZNICH:
"Наш гурт з радасьцю прымае ўдзел у такiх мерапрыемтсвах, прысьвечаных адраджэньню беларускай культуры, гiсторыi. На жаль, па незразумелых прычынах, мы не здолеем выступiць на фэсьце Басовiшча, таму запрашаем усiх нашых фэнаў 15 лiпеня ў Рэактар. Таксама маем вялiкi спадзеў на ўдзел у фэсьце Be Free якi пройдзе ў Львове. Арганiзатары, як я ведаю, вырашаюць пытаньне з павелiчэньнем часу фэсту. Калi усё вырашыцца то мы пэўна зайграем для украiнскай публiкi".
 
15 лiпеня. 17.30. клюб Реактор

Грунвальдзкi фэст

ZNICH
UNIA
(з новым альбомам Dolam)
SONCAVAROT
LITVINTROLL
ЗМIЦЕР САСНОЎСКI
TESTAMENTUM TERRAE
РОКАШ
 
Вядучы канцэрту Зьмiцер Сасноўскi.
Даведкi: 6490888, 7662425
 
Кошт квiткоў:
12 000 - першыя 50
15 000 - астатнiя
18 000 - у дзень канцэрту
25 000 - месца за столiкам + кампакт-дыск у падарунак!
 
Кропкi продажу:
Клуб Реактор
Талбухiна, 4
ГЦ "Купалаўскi" 19 i 26 кропка

На добры напамiн Песьня пра сьмелага хлопца з Вялiкага Княства Лiтоўскага

Алесь Ставер, Аляксей Глот
Em Am
Грунвальдская бiтва, бушуюць пажары,
C H7
Над полем, над гаем удушлiвы дым.
Em Am
Чужынцы нахлынулi чорнаю зграяй,
C H7
Радзеюць магутнага войска рады.
Em Am
Патрэбна падмога, патрэбна падмога,
F H7
Iначай загiне Краiна ў агнi:
Em Gm
Юнак-беларус палявою дарогай
F C H7
 
З завостранай дзiдай iмчыць на канi.
У бiцьве ён страцiў малодшага брата
Ад гора сьляза на павеках iмжыць.
Прыехаў дадому, а брат сярод хаты
На посьцiлцы белай зьнямелы ляжыць
Пакутна ўзьнялася сьсiвелая мацi
У поглядзе мацi - жальба i дакор:
Прывезьлi ўранку, пакiнулi ў хаце,
Ад ранаў крывавых саколiк памёр.
 
Над братам загiнуўшым даўшы прысягу
Пасьцiлку на дзiду юнак нанiзаў.
Пад бел-чырвон-белым разгорнутым сьцягам
Падмогу па вёсках склiкаць паiмчаў.
Убачыўшы сьцяг той ўзнiмалiся вёскi,
На поклiч ваякi iшлi грамадой.
Сабралася хутка вялiкае войска
I рушыла войска на праведны бой.
 
Нястрымнай лавiнаю несьлiся конi,
Маланкамi кроiлi неба мячы.
Магутны парыў той рашучай пагонi
Стрымаць не ўдалося нiкому нiчым.
З тых дзён не адно праяляцела стагоддзе,
Нямала вады ў акiяны сплыло.
Пра сьцяг беларускi казалi ў народзе,
А сьцягу шмат часу нябачна было.
 
Як быццам у бiцьве згубiўся ён недзе,
Мы доўга з надзеяй глядзелi ўпрасьцяг
У пыльных стагоддзях жадаючы ўгледзiць
Сваёй незалежнасьцi, мужнасьцi сьцяг.
Нарэшце ўзыйшоў ён сьвiтальнай зарою,
Прабiўся скрозь цемру, разьвеяў хаўрус.
Сьвяцiць яму доўга над роднай зямлёю
Пакуль будзе жыць хоць адзiн беларус!
Пакуль будзе жыць хоць адзiн беларус!
-35%
-15%
-5%
-20%
-10%
-10%
-30%
-20%
-10%
0073023