175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  2. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  3. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  4. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  5. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  6. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  7. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  8. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей (участвует и бизнес)
  9. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  10. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  11. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  12. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  13. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  14. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  15. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  16. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  17. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  18. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  19. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  20. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  21. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  22. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  23. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  24. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  25. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  26. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  27. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  28. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  29. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  30. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)


"Шляхам змаганьня" - такую назву атрымала выстава, прысьвечаная 80-м угодкам Слуцкага паўстаньня. Яе адкрыцьцё адбылося ў Менскім Міжнародным Адукацыйным Цэнтры ў аўторак, 21 лістапада. Да адкрыцьця выставы таксама быў прымеркаваны сэмінар з нагоды юбілейных угодкаў збройнага чыну на Случчыне.

"Настаў гістарычны, адпаведны час вызваленьня роднай зямелькі ад бальшавіцкае апекі, зьдзекаў і гвалту камісараў ад крывавага тэрору, які запанаваў з таго часу, як прыйшлі да нас маскоўскія бальшавікі", - такімі словамі пачынаўся заклік паўстанцаў далучацца да збройнага чыну землякоў. 14 лістапада 1920 г. Слуцкая Рада прыняла плян баявых дзеяньняў. Гэтым актам была завершаная падрыхтоўка да збройнага чыну. 27 лістапада адбыліся першыя зарганізаваныя збройныя выступы.

Бальшавіцкая ўлада дзясяткамі гадоў старанна хавала факт найбуйнейшага антысавецкага паўстаньня ў Беларусі. А тое, што з вуснаў у вусны перадавалі нашчадкі змагароў за незалежнасьць Бацькаўшчыны, савецкія прапагандысты называлі сялянскім разбойным бунтам. Захаваўся нават плян-карта, распрацаваны ў штабе чырвоных войскаў, падпісаны наступным чынам: "Схема разьмеркаваньня бандаў у Менскай губэрні". А тыя сяляны-бандыты былі шляхтаю, рамесьнікамі й заможнымі гаспадарамі. І пра гэта яскрава сьведчаць пажоўклыя фотаздымкі, архіўныя дакумэнты, старыя карты разьмяшчэньня ваярскіх аддзелаў.

Матэрыялы неацэннае гістарычнае каштоўнасьці й сталі экспанатамі выставы "Шляхам змаганьня". Некалькі разьдзелаў выставы даюць магчымасьць пазнаёміцца з "Беларускім рэзыстансам 1917-1920 гадоў", дзе ў храналягічным парадку паказаныя этапы беларускага супраціву на Случчыне. У разьдзеле "Тэхналёгія бальшавіцкага тэрору" схематычна абазначаныя этапы канвэеру сьмерці - гэтак загінулі тысячы беларускіх патрыётаў.

Экспанаты былі ашчадна сабраныя сябрамі студэнцкага "Гістарычнага клюбу", які ўжо больш за год дзейнічае пры Менскім Міжнародным Адукацыйным Цэнтры. Кіраўніком клюбу, а таксама ініцыятарам стварэньня экспазыцыі зьяўляецца кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская.

Н.С.: Нашая экспазыцыя ўжо мае сваю гісторыю. Мы правезьлі яе па многіх гарадах Беларусі й вось толькі што вярнуліся з Ганцавічаў. Людзі часта ўпершыню адкрывалі для сябе невядомую гісторыю Бацькаўшчыны й з радасьцю ўспрымалі тое, што іх землякі ўдзельнічалі ў акцыях супраціву. У слуцкіх падзеях ёсьць многія гістарычныя ўрокі. І каб іх можна было скарыстаць і ў наш час, мы й наладавалі гэтую выставу.

Адметнай асаблівасьцю адкрыцьця выставы ў Менскім Міжнародным Адукацыйным Цэнтры сталася прысутнасьць тут вялікае колькасьці студэнтаў, школьнікаў і моладзі. Яны ж сталіся ўдзельнікамі гістарычнага сэмінару, прымеркаванага да юбілейных угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Такім чынам, выкрасьленая з падручнікаў гісторыя змаганьня беларускага народу за сваю незалежнасьць пачынае вяртацца да нас, дзякуючы незаўважным рупліўцам на ніве адраджэньня гісторыі Бацькаўшчыны. Сярод іх - кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская, якая напрыканцы году мае выдаць кнігу дасьледаваньняў, прысьвечаных паўстаньню случчакоў. Акрамя таго, напрыканцы лістапада грамадзкія арганізацыі плянуюць правесьці шэраг іншых цікавых і пазнавальных імпрэзаў, прысьвечаных найярчэйшай старонцы ў гісторыі Бацькаўшчыны.

Галіна Абакунчык

Радыё Рацыя
-20%
-50%
-20%
-20%
-20%
-20%
-23%
-15%
-5%