фотоКалі мінулая эпоха заклікала нас: "Учиться, учиться и ещё раз учиться", то жыццё новага часу мае свой імператыў: ”Вучыцца, вучыцца, вучыцца …нестандартнасці.” Стэрэатыпы і штампы, як злодзей, ціха і непрыкметна скажаюць агульныя ўяўленні, а, значыць, і нас. 5 чэрвеня ў Малой залі філармоніі імя Р.Шырмы адбудзецца канцэрт “Музыка эпохі нестандарта”.

Музычныя сустрэчы, якія рыхтуе ансамбль салістаў “Класік-Авангард” Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава, абяцаюць якасны польска-беларускі “нестандарт” у сучаснай музыцы. І не толькі. Новыя сачыненні, нечаканыя формы і спосаб выканання, імправізацыя, скетчы здольны зварухнуць нават самыя застарэлыя стэрэатыпы. Гэта зачароўвае само па сабе, а яшчэ і таму, што найлепш адпавядае творчасці. Бо сутнасць творчасці - працэс, а не вынік. І гэты працэс - гульня.

У канцэрце прагучаць творы Кшыштыфа Бацулеўскага, Кшыштафа Кнітэля (Польшча), Віктара Капыцько, Вячаслава Кузняцова, Дзмітрыя Лыбіна, Вольгі Падгайскай, Ніны Сіняковай (Беларусь).

Канцэрт “Музыка эпохі нестандарта” арганізаваны пры дапамозе Інстытута Польскага ў Мінску.
-21%
-20%
-5%
-20%
-21%
-10%
-40%
-25%