Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


фотоПры чым не толькi галоўны Рок-канцэрт Беларусi, але i прэзентацыю новага альбому Палiны Смолавай.

Нядаўна Палiна Смолава ў iнтэрв"ю Еўрарадыё паведамiла, што плануе зрабiць прэзентацыю свайго новага альбому, над якiм зараз працуе ў Маскве, у Нацыянальным акадэмiчным Вялiкiм тэатры оперы i балета.

Палiна Смолава: "Я ведаю, што ён у канцы года адчыняецца, вось мы яго i абновiм".

Еўрарадыё звярнулася да дырэктара Опернага тэатру Валерыя Гедройца, якi пакуль нiчога не чуў пра зорныя планы:

Валеры Гедройц: "Гэтую iнфармацыю я ад вас чую ўпершыню. Такой прапановы не было i нiчога не абмяркоўвалася".

Не чуў нiчога Валерый Гедройц i пра заяву Юрыя Цыбiна аб правядзеннi ў ягоным тэатры наступнай "Рок-каранацыi":

Валеры Гедройц: "На здароўе! Няхай плануюць. Можа i будзем абмяркоўваць. Аднак пакуль гэтых прапаноў да нас не паступала".

Iдэя правядзення вялiкага рок-фэсту на сцэне Тэатру оперы i балета не падаецца яго дырэктару дзiўнай:

Валерый Гедройц: "Зараз такi свет разнастайны. Столькi цiкавых i разнастайных праектаў. Можна будзе, хутчэй за ўсё, абмеркаваць гэта. Аднак, пакуль мы нават i не пачыналi".

Пакуль жа ў Оперным ва ўсю iдзе праца па рэканструкцыi. Дарэчы, здаць яго да конца гэтага году нiяк не атрымаецца. Па словах Валерыя Гедройца для гледачоў тэатр зможа адчынiць свае дзверы толькi ў сакавiку будучага году:

Валеры Гедройц: "Мы плануем, што будаўнiкi скончаць працу да студзеня настунага года, а ў сакавiку мы адкрыемся якiм-небудзь канцэртам сумесным цi балетам, цi спектаклем".

Аляксандра Чалей

-50%
-10%
-33%
-30%
-10%
-7%
-20%
-10%
-10%
-20%