фотоУ апошні дзень вясны, 31 мая ганарлівую цішыню старажытнага помніка дойлідства Мірскага замка абудзіць чароўная музыка. У гарадскім пасёлку Мір пачнецца шостае па ліку свята мастацтваў "Мірскі замак-2008". Яго арганізатары: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Карэліцкі райвыканкам, Мірскі пасялковы савет і Заслужаны калектыў "Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі" пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга.

Акрамя традыцыйных ужо Мірскіх навуковых чытанняў у Доме культуры гарадскога пасёлка Мір адкрыецца выстава фотамастакоў Гродзеншчыны "Беларусь старажытная", пройдзе канцэрт камерных калектываў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі", з асобнай праграмай "Музыка ў духоўнай прасторы Беларусі. Шлях праз стагоддзі" выступіць камерны аркестр Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валерыя Сарокі.

Не застануцца ў баку ад свята і жыхары раённага цэнтра Гродзеншчыны - горада Карэлічы. Для іх аркестр пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга падрыхтаваў вялікую праграму з удзелам салістаў аркестра, лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Контактный тел.: 284-91-44.
{banner_819}{banner_825}
-40%
-30%
-10%
-10%
-45%
-10%
-21%
-20%