23 мая ў Мiнску пройдзе лiтаратурны фестываль Lesebühne Deutsch з удзелам аўтараў з Германii i Беларусi, арганiзаваны Iнстытутам iмя Гётэ.

Як паведамiў 16 мая на прэс-канферэнцыi ў Мiнску кiраўнiк моўнага аддзела Iнстытута iмя Гётэ Дзмiтрый Клячко, фестываль адбудзецца ў форме германа-беларускага дыялогу. Паэтка Монiка Рынк з Берлiна, мiнскiя паэтка i перакладчык Вера Бурлак i мастак, пiсьменнiк, выдавец часопiса сучаснага мастацтва Беларусi "пАРТизан" Артур Клiнаў прачытаюць урыўкi са сваiх твораў. Гледачоў пры гэтым чакае разнастайнасць лiтаратурных жанраў — ад лырыкi да эсэ.

Д.Клячко паведамiў, што ў рамках праекта "Мовы без межаў" i Мiжнароднага года моў, якi аб'яўлены ў 2008 годзе, Iнстытут iмя Гётэ праводзiць конкурс паштовак на тэму "Мовы аб'ядноўваюць". Удзел у конкурсе могуць узяць школьнiкi i студэнты ва ўзросце да 25 гадоў, работы прымаюцца да 15 верасня 2008 года. У аснове канцэпцыi конкурсу — iдэя крэатыўнай выявы на паштоўцы паняцця моўнай разнастайнасцi. Найбольш цiкавыя работы будуць паказаны на вернiсажы ў Мiнску, якi запланаваны на 26 верасня. Работы-пераможцы будуць надрукаваны ў выглядзе паштовак.

Апрача таго, з 15 мая пачаў працаваць фотаблог-праект "Нямецкая культура i мова ў Беларусi". Наведнiкi блога могуць прадставiць свае фатаграфii на тэму нямецкай культуры i мовы ў Беларусi, пагутарыць адзiн з адным. Вынiкi праекта ў кастрычнiку 2008 года стануць асновай выставы ў фае сталiчнага кiнатэатра "Перамога".

Таццяна Дарашчонак

-10%
-10%
-18%
-5%
-10%
-20%
-15%
-30%