172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  2. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  3. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  4. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  5. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  6. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  7. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  8. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  9. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  10. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  11. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  12. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  13. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  14. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  15. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  16. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  17. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  18. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  19. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  20. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  21. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  22. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  23. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  24. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  25. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  26. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  27. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  28. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  29. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  30. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ


фотоНа працягу чатырох дзён - з 24 па 27 красавіка - у Мінску адбудзецца VII Міжнародны фестываль валынкі "Дударскі фэст". У ім возьмуць удзел дудары Беларусі, Літвы, Новай Зеландыі, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.

Кропкай адліку ў правядзенні дударскіх вечарынаў лічыцца 1990 год, калі майстры Алесь Лось і Тодар Кашкурэвіч выступілі разам у Вільні на фестывалі "Skamble kankles". Неўзабаве да гэтых дудароў далучыўся майстар Алесь Жура. Яны пачалі збірацца і граць разам. У 1991 г. Ігар Міхно авалодаў наборам беларускіх, латышскіх і літоўскіх танцаў і распачаў традыцыю танцавальных вечарынаў пад дуду.

У 1992 г. поспехі беларускага дударскага руху падштурхнулі да правядзення ў Мінску першага фестываля дуды. Паводле распрацаванай канцэпцыі “Дударскі фэст” мусіў аб'ядноўваць традыцыі дудаў рэгіёна Балтыйскага мора. Таму фэст атрымаў назву "Дударскі балтыцкі фэст". Фестываль меў поспех і праз год.

Пасля чаго пачатая традыцыя перарвалася на 10 гадоў. У 2002 і 2003 годзе ў Заслаўі адбыліся дударскіх фестывалі.

Аднак затым зноў быў перапынак. Але дударскі рух на Беларусі пашыраўся і мацнеў. Вырасла новае пакаленне музыкаў і майстроў. Адкрылі свае майстэрні па вырабу дудаў Юрась Панкевіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба. Беларускія дуды ахапілі амаль усе стылі музыкі - ад фольк-джаза да цяжкага року. Быў заснаваны "Дударскі клуб" і "Дударскае братэрства св. Васіля". Таму ў 2006 годзе кіраўнік гурта "Стары Ольса" Зміцер Сасноўскі вырашыў адрадзіць “Дударскi фэст” і стаў яго прадзюсарам.

Чаму? Гаворыць Зміцер Сасноўскі: “На пачатку 90-х я толькі пачынаў цікавіцца старадаўняй беларускай музыкай. Потым стаў дазнавацца, што ды як. Але тады я не мог марыць аб тым, што ў мяне будзе 8 валынак і я стану прадзюсерам “Дударскага фэсту”.

Перапынак у фэстах быў звязаны са зменай пакаленняў. На жаль, так адбылося, што старое пакаленне дудароў пераважна жыло ў вёсках і вяло адпаведны лад жыцця. Шмат хто сышоў з жыцця…

Затым цікавіцца валынкай пачалі гарадскія жыхары. Кола майстроў і музыкаў пашыралася. Вядомыя майстры Алесь Лось і Тодар Кашкурэвіч падрыхтавалі вучняў, якія перанялі вопыт сваіх выкладчыкаў. За гэты час у нашай краіне вырасла навая генерацыя выканаўцаў на беларускай дудзе. Таму наспела патрэба адрадзіць дударскія фэсты”.

У большай часткі жыхароў Беларусі дуда выклікае асацыяцыі з Шатландыяй. “Аднак гэта стэрэатып, - кажа Сасноўскі.- Дуды з’яўляліся лакальна у розных краінах Еўропы. У тым ліку і ў Беларусі. Менавіта таму мы вырашылі паказваць беларускую дуду прынцыпова ў еўрапейскім кантэксце, разам са шведскай sakspipa ці намяцкай dudelzak”.

Сёння ў Беларусі захаваўся толькі адзіны дакладны прыклад старадаўняй беларускай дуды — гэта дуда з вёскі Верабкі. Яна знаходзіцца ў Лепельскім музеі, і ўсе сучасныя майстры робяць дуды па яе ўзоры.

Паводле беларускай этнічнай традыцыі дуда мае вялікае рытуальнае значэнне. Яна была знакавым інструментам падчас абрадаў. Перш за ўсё яно звязана са святкаваннем Каляд, падчас якіх адбывалася тэатралізаванае забіццё казы, са скуры якой потым рабіўся музычны інструмент. Гукі дуды суправаджалі жніво і Купалле. Не абыходзіліся без
дудароў на вяселлях.

“Дударскі фэст - 2008” прымеркаваны да адзначэння Вялікдня, калі паводле абраду "валачобніцтва" адбываецца абыход дамоў з дудой і спевамі.

У гэтым годзе будуць удзельнічаць гурты як з Беларусі (“Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “Ліцьвінскі Хмель”, “Келіх кола”, “Litvintroll”), так і з-за мяжы (“Mozaik” (Польшча), “Neolitic Age” (Украіна), “Vydraga” (Літва). Прымуць удзел і такія беларускія майстры як Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Алесь Сурба. Прыедуць Ліанэ Барбо з Эстоніі, Вітаўтас Лінкявічус з Літвы, Эдуардс Клінтс з Латвіі, Андрэй Мароз з Новай Зеландыі.

На першы погляд вызывае нейкае здзіўленне прадстаўнік Новай Зеландыі. Але, па словах З.Сасноўскага, нічога дзіўнага ў гэтым няма. “Па-першае, Андрэй - наш былы суайчыннік. Па-другое, пасля вядомага перасялення шатландцаў у Новую Зеландыю, дударскія традыцыі там набылі вялікую моц. І зараз кажуць, што ў Новай Зеландыіі дудароў нават больш чым у Шатландыі”, - адзначае прадзюсар фэсту.

Традыцыйна лічыцца, што дуда - гэта мужчынскі інструмент. Але на "Дударскім фэсце" усё часцей сваё майстэрства дэманструюць і жанчыны. Так, напрыклад, зараз спецыяльным госцем фэсту будзе дударка з Эстоніі Ліанэ Барбо.

У сувязі з вялікім інтарэсам айчынных і замежных дудароў фэст падоўжаны з двух да чатырох дзён. У праграму фестывалю ўключаны канцэрты (24.04, малая зала к/з "Мінск" і 25.04, клуб "Рэактар"), міжнародная дударская канферэнцыя "Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы" (26.04, хутар старэйшага майстра-дудара Беларусі Алеся Лася ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці), а таксама вечарына “Дударскага клуба” (27.04, клуб "Катакомбы").
-50%
-20%
-50%
-15%
-15%
-20%
-17%
-10%
-17%
-15%
-10%