Галоўны рэдактар дзяржаўнага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале з Мікалаем Чаргінцом Віктар Шніп у інтэрв’ю Рацыі заявіў, што ўсё ў выдавецтве - сацыяльна значная літаратура.

“Іншай не выдаем. Кнігі выходзяць па заказе Міністэрства інфармацыі і пры яго фінансавай падтрымцы. На гэты год запланавана выдаць 90 назоваў кніг, большая палова з якіх будзе па заказе міністэрства, а іншыя - за кошт выдавецтва. Падтрымка патрэбная для таго, каб кнігі былі таннейшымі для пакупнікоў. Яна складае не больш за 50% ад агульнага кошту. Часцей мы просім 20-30% падтрымкі”, - сказаў Шніп.

“Але нам ніхто не навязвае, што выдаваць, а што не. Перад тым, як паставіць тую ці іншую кнігу ў тэматычны выдавецкі план, мы вывучаем попыт, бо не можам выдаваць кнігі, якія пасля будуць ляжаць на складзе нікому не патрэбнымі, акрамя аўтара. У большай ступені мы вырашаем, што выдаваць. І найперш зацікаўленыя, каб кнігі заказвалі бібліятэкі, таму шмат выдаем дзіцячай і юнацкай літаратуры, адпаведнай школьнай праграме”, - заявіў галоўны рэдактар “Мастацкай літаратуры”.

Наталля ЯКАВЕНКА
-25%
-20%
-10%
-10%
-33%
-30%
-15%
-21%
-25%
0072263