Знакаміты гурт паедзе па свеце з новым альбомам “Nostradamus”. Першым канцэртам мусіў стаць выступ 3 чэрвеня ў Фінляндыі. Аднак як стала вядома Рацыі, адно з канцэртных агенцтваў Мінска занялося арганізацыяй канцэрта Judas Priest у беларускай сталіцы.
Як мяркуецца, ён пройдзе пры канцы траўня ў аэрапорце “Мінск-1”. Па папярэдніх падліках, канцэрт абыдзецца ў больш за паўмільёна долараў.
Judas Priest - брытанскі метал-гурт, заснаваны ў 1967 годзе ў Бірмінгеме. Гурт грае ў стылі хэві-метал і лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснага металу. Назва гурта - эўфемізм воклічу "Jesus Christ". Ідэя назваць калектыў менавіта так з’явілася дзякуючы песні Боба Дылана "The Ballad of Frankie Lee and Judas Priest”.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY