10 красавіка ў мастацкай галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя першага беларускага перакладу сусветнага бестселера Астрыд Ліндгрэн "Піпі Доўгаяпанчоха". Яе прадставіць дачка пісьменніцы Карын Нюман.

“Піпі Доўгаяпанчоха”— кніга пра самую моцную, вясёлую, рудую і дзівосную дзяўчынку ва ўсім свеце. (Піпі лёгка падымае каня на выцягнутых руках, гатуе імберцавае печыва проста на падлозе, да таго ж яна аб’ездзіла ўвесь свет і зьбіраецца стаць піратам, калі вырасце).

Сусветны бестселер шведскай пісьменніцы пераклаў на беларускую мову Дзмітрый Плакс. Рэдактар кнігі — Юрась Бушлякоў. Дызайн і макет кнігі, якая праілюстраваная класічнымі малюнкамі дацкай мастачкі Інгрыд Ванг Нюман, падрыхтаваў Генадзь Мацур. Кніга выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа.

На прэзентацыі першага беларускага выдання “Піпі Доўгайпанчохі” будуць прысутнічаць дачка Астрыд Ліндгрэн Карын Нюман — тая самая дзяўчынка, якая шмат гадоў таму прыдумала імя для гераіні і натхніла пісьменніцу на напісаньне гэтага твору, вядомая шведская літаратуразнаўца і пісьменніца Ула Лундквіст, а таксама перакладчык кнігі Дзмітрый Плакс.

У рамках прэзентацыі кнігі адбудзецца творчая сустрэча з Карын Нюман - дачкой шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.

Прэзентацыя арганізавана аддзяленнем пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага інстытута, сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

{banner_819}{banner_825}
-80%
-20%
-52%
-50%
-18%
-10%