фотоКацю Алейнік знакамітая Мая Плісецкая адзначыла спецыяльным прызам “За інтэрпрэтацыю Адыліі”. Інтэрпрэтацыя была вымушаная, бо з-за болі ў назе па-дэ-дэ яна танцавала не ў правы бок, як гэта прынята, а ў левы (!).

Кацярына Ярмалаева

На 5-ы Міжнародны балетны конкурс імя Рудольфа Нурыева ў Будапешт салістка Нацыянальнага тэатра балета адправілася траўмаванай.

Кацярына Алейнік: "Мяне нага турбавала даволі даўно, яшчэ са студзеня, але я ўсё спадзявалася, што яна пройдзе. Пасля звярнулася да доктара, той сказаў, што перагружаныя звязкі і ў мяне запаленне, але я не магла даць сабе адпачыць".

Аднак перад конкурсам траўмаваная нага Кацю амаль не турбавала, і яна была ўпэўнена, што з лёгкасцю зробіць усе складаныя элементы. Гераічная балерына прызнаецца Еўрарадыё, што за 5 хвілін да пачатку першага тура яна адчула рэзкі боль.

Кацярына Алейнік: "Я танцавала праз боль. Яшчэ стоячы за заслонай, я спрабавала размяць нагу, але калі ўжо выйшла на сцэну, адключыла свой імпульс, які пасылаў боль у мозг. Я нават не ведаю, як гэта ў мяне атрымалася. На маім твары ў момант выступу не быў прыкметны боль. Мабыць, нехта заўважыў гэта толькі на рэпетыцыях".

На працягу трох тураў і фінальнага гала-прадстаўлення Каця адчувала рэзкі боль, не дапамагалі ні таблеткі, ні мазі. Гваздом конкурсу стала па-дэ-дэ, якое рабіла Алейнік не ў правы бок як гэта прынята, а ў левы (!). Балерына прызнаецца "Еўрарадыё", што проста на рэпетыцыі вырашыла зрабіць фуэтэ ў левы бок і рабіць скачкі на падтрымцы партнёра.

Мая Плісецкая пасля другога тура сама падыйшла да Каці, каб выказаць сваё захапленне танцам.

Кацярына Алейнік: "Яна адзначыла наш выступ, мы танцавалі “Шчаўкунок” Елізар’ева. Яна назвала гэта па-дэ-дэ вельмі складаным, сказала, што ў нас неверагодныя падтрымкі і неверагодная тэхніка. Яшчэ цікавілася маім здароўем. Пасля трэцяга тура яна таксама падыходзіла да мяне і давала парады па выкананні “Лебядзінага возера”.

Зараз Кацярына усё ж такі вырашыла падлячыць нагу, і ўжо два тыдні балярына на бальнічным. У хуткім часе Каця ізноў пачне танцаваць на сцэне.
-11%
-13%
-25%
-50%
-10%
-10%
-10%
0066856