1. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  2. Что происходит в Беларуси 24 января
  3. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  4. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  5. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  6. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  7. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  8. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  9. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  10. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  11. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  12. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  13. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  14. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  15. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Милиция сообщила о 100 задержанных в субботу в Минске
  16. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  17. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  18. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  19. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  20. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  21. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  22. Умер Ларри Кинг
  23. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  24. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  25. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  26. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  27. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  28. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  29. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  30. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу


фото

Андрэй Курэйчык распавядае "Еўрарадыё" пра тое, як яго заяўку не прынялі на “Беларусьфільме”, пра тое, што цяпер ён жыве ў аграгарадку, і пра тое, што ён піша сцэнарый для камедыі-прыпавесці.

Кацярына Буланава

Зусім нядаўна Курэйчык прапаноўваў “Беларусьфільму” задумку фільма, які, па яго словах, быў бы больш камерцыйна выгадным, чым “Любоў-Маркоў”. Але аўтара абвінавацілі ў тым, што ён прапаноўвае падобныя сцэнарыі розным кампаніям, і з трэскам яму адмовілі. Тым часам Курэйчык сцвярджае, што яго сцэнарый быў бы вельмі карысны: і акупаемы, і кан’юктурны.

Андрэй Курэйчык: “Я прапанаваў уласную ідэю, якая, як мне падалося, была б вельмі карыснай для рэалізацыі менавіта тут. Мне хацелася зрабіць першы фільм, які змог бы акупіць сябе ў пракаце - не толькі ў беларускім, але і ў расійскім. Да гэтага такога ў гісторыі беларускага кіно не было. У мяне гэта атрымалася з “Любоўю-маркоўю”, і мне падалося, што я ведаю, як гэта рабіць. Я прапанаваў ідэю камедыі, а для таго, каб гэта не была толькі забава, а было карысна і выгадна беларусам, там была прапаганда такога віда спорту, як хакей. Бо наколькі я зразумеў, у нас у краіне гэты від спорту прыярытэтны. У нас пабудавана такая колькасць лядовых палацаў у краіне, якія вельмі мала выкарыстоўваюцца, і трэба прыцягнуць да іх увагу моладзі…”

Еўрарадыё: Але ж дырэктар кінастудыі сам прапанаваў вам супрацоўнічаць, чаму тады вам потым адмовілі?

Андрэй Курэйчык:
“Гэтая ідэя вельмі спадабалася Замяталіну - дырэктару “Беларусьфільма”, але потым мяне выклікалі нейкія рэдактары - нейкія дамы, якіх было вельмі шмат… Яны сказалі, што ўсё гэта мерапрыемства называецца рэдактарская гадзіна на “Беларусьфільме”. І там я сутыкнуўся з жорсткім супрацівам гэтых жанчын. Хаця я іх разумею, бо іх заробак ніяк не залежыць ад таго, акупіцца іх фільм у пракаце ці не і ці прынясе ён прыбытак. І я разумею, што калі з’явіцца такі фільм, то гэта будзе азначаць, што ўся іх папярэдняя праца была проста неэфектыўнай”.

Еўрарадыё: Наталля Сцяжко кажа, што вы прапаноўвалі такі ж сцэнарый, але пра футбол, расійскай кінакампаніі…

Андрэй Курэйчык: “Такія чуткі былі, і я сапраўды працаваў з праектам, які звязаны быў з футболам. Гэта было з кінакампаніяй “Рок” Аляксея Учыцеля. І я спецыяльна званіў Аляксею Учыцелю, каб ён даслаў мне сцэнарый Аляксандра Рагожкіна (фільм у стылі “Асаблівасцяў нацыянальнай рыбалкі” і інш.), і каб на “Беларусьфільме” яго пачыталі і пабачылі, што гэта зусім іншае. І я паклаў сцэнарый Замяталіну на стол і развітаўся. Нікому, канешне, я гэтую ідэю не прапаноўваў. Калі б я зрабіў гэта, мне б закрылі доступ у Расію і я б сутыкнуўся з дзесяткамі судовых позваў ад вельмі сур’ёзных вытворцаў”.

Еўрарадыё: Атрымліваецца, вы так і не змаглі даказаць гэта “Беларусьфільму”? Ці былі нейкія іншыя прычыны, акрамя гэтых чутак?

Андрэй Курэйчык:
“На “Беларусьфільме”, на жаль, ніхто нічога не тлумачыць і ніякіх адкрытых размоў там не вядзецца. Там такая савецкая паддывановая барацьба. Іх пік творчага развіцця - гэта “Анастасія Слуцкая”, і ён ужо прайшоў. І я б ім проста быў як цвік у адным месцы”.

Еўрарадыё: Вы прапанавалі абсалютна кан’юктурны сцэнарый. Ці часта працуеце на кан’юктуру?

Андрэй Курэйчык:
“Ды амаль заўсёды. Кіно, у адрозненні ад іншых форм мастацтва, гэта вельмі дарагі працэс. І каб у бюджэт фільма ўклалі мільён, два, тры долараў, мусіць быць прычына, і гэтая прычына не проста маё самавыражэнне. Фільм мусіць вырашаць фінансавыя задачы і нейкія мэтавыя задачы. І так усюды: і ў Расіі, і ў Галівудзе, і ў нас”.

Еўрарадыё: Нам, канешне, вельмі цікава, як вы цяпер жывяце. Вы з’ехалі ў вёску нібыта каб працаваць. Як змянілася ваша жыццё? Што вы цяпер робіце?

Андрэй Курэйчык:
“Мне вельмі падабаецца, што я атрымаў нарэшце нейкі кавалак уласнай тэрыторыі, дзе я магу рабіць што хачу. Канешне, змянілася маё жыццё і з нараджэннем дзіцяці. А наконт працы… Цяпер некалькі праектаў у Маскве, вось адзін з іх, “Юленька”, ужо скончылі здымаць і цяпер мантуюць. Другі здымаюць - гэта працяг “Любові-Маркові”, камедыя называецца “Зразумей мяне”. У дваццатых днях сакавіка тут, у Беларусі, на базе шматпакутнага “Беларусьфільма” маскоўскі прадзюсер Дэвід Гамбург пачынае здымаць па маім сцэнары буйны серыял для НТВ з зоркамі ў галоўных ролях. Ну і я пішу новы сцэнарый - гэта камедыя з элементамі прыпавесці. Мне падаецца, гэта вельмі цікавы жанр, такі з элементамі казкі. Гэта для аднаго маладога расійскага прадзюсера”.

Еўрарадыё: А ці шмат з кім кантактуеце?

Андрэй Курэйчык:
“Я так шмат маю зносінаў і мітусні ў Маскве, што сюды я прыязджаю дзеля спакою і цішыні”.

Еўрарадыё: Але ходзяць чуткі, што ваша самота ў Турцы - гэта вялікі катэдж, уласны кіроўца…

Андрэй Курэйчык:
“Ну, так, у мяне вялікі дом, аднапавярховы. Тут у гэтай вёсцы аграгарадок, тут усе дамы такія. Гэта дом аграгарадка з нядрэнным рамонтам. Сапраўды, у мяне ёсць кіроўца. Мае маскоўскія заробкі дазваляюць мне яго мець. А мы з жонкай не водзім машыну ўвогуле, а жывем далёка, да аэрапорта мне пешшу не дайсці”.

-10%
-20%
-80%
-30%
-50%
-50%
-10%
-20%
-12%
0072372