Вядомы тэатральны рэжысэр Вітаўтас Грыгалюнас ад самай першай цырымоніі "Рок-Каранацыя", што прайшла ў Альтэрнатыўным тэатры ў 1995 годзе, зьяўляецца яе галоўным рэжысэрам-пастаноўшчыкам. Сёлета Вітаўтас хацеў паставіць "Каранацыю" з выкарыстаньнем рыцарскіх традыцыяў. Але на ажыцьцяўленьне задумы не хапіла грошай, спонсара ў сёлетняй цырымоніі так і не знайшлося. "Але галоўная падзея цырымоніі - склад яе ўдзельнікаў", - зазначае рэжысэр "Каранацыі".

Да цырымоніі "Рок-Каранацыя-2007" застаюцца лічаныя дні. 29 лютага ў канцэртнай залі "Мінск" назавуць галоўных герояў мінулага году, упершыню за некалькі год самыя вядомыя беларускія рок-музыкі выступяць у Беларусі на адной сцэне.

Ужо зрабілі свой выбар сябры экспэртнай рады цырымоніі, у лік якіх трапілі знаныя музычныя журналісты, прадусары, прадстаўнікі радыёстанцыяў і музычных каналаў, арганізатары іншых рок-фэстываляў. Імёны пераможцаў у сямі асноўных намінацыях, а таксама ўладальніка галоўнай Рок-Кароны, будуць названыя на самой цырымоніі. У адной з намінацыяў - "Выканаўца году" - пераможцаў абярэ гэткае народнае журы. 19 лютага на інтэрнэт-партале "Тузін Гітоў" мае распачацца галасаваньне ў гэтай намінацыі. Пра акалічнасьці галасаваньня апавядае RWD, тэхнічны рэдактар "Тузіна Гітоў".

- Галасаваньне будзе праходзіць на нашым сайце www.music.fromby.net ад аўторку, 19 лютага да суботы, 23 лютага ўключна. Можна будзе галасаваць штодзень толькі адзін раз за аднаго з намінантаў. Вынікі на сайце адразу бачныя ня будуць, а будуць абвешчаныя на самой цырымоніі.

Сёлетнюю цырымонію "Рок-Каранацыя" даручана весьці Аляксандру Памідораву. Знаны беларускі музыка і шоўмэн неаднойчы вёў мерапрыемствы такога маштабу, кажа, што перадусім для яго гэта праца, але праца прыемная. Аляксандру хацелася бы і выступіць самому, але летась новым матэрыялам сваіх прыхільнікаў ён так і не парадаваў.

- Сам нічога не выдаваў, не рабіў, дык хоць належным чынам прадстаўлю сваіх калег па музычным цэху. "Рок-Каранацыя" - безумоўна зьяўляецца падзеяй, як бы хто да яе ня ставіўся. Пакуль што яна больш значная за які-небудзь "Срэбраны грамафон" ці "Нашы песьні".

Вядомы тэатральны рэжысэр Вітаўтас Грыгалюнас ад самай першай цырымоніі "Рок-Каранацыя", што прайшла ў Альтэрнатыўным тэатры ў 1995 годзе, зьяўляецца яе галоўным рэжысэрам-пастаноўшчыкам. На яго думку, галоўная падзея сёлетняй цырымоніі - гэта сам склад удзельнікаў. Урэшце на адной сцэне ізноў зьбіраюцца разам усе вядучыя беларускія рок-каманды. Сёлета Вітаўтас хацеў паставіць "Каранацыю" з выкарыстаньнем рыцарскіх традыцыяў. Але на ажыцьцяўленьне задумы не хапіла грошай, спонсара ў сёлетняй цырымоніі так і не знайшлося.

- Задума ў сэнсе пастаноўкі шоў пры дапамозе гістарычных клюбаў была вельмі прыгожая, але вымагала пэўных выдаткаў. Можна было бы стварыць дакладна нашае беларускае гарадзкое асяродьдзе, зладзіць прысьвячэньні ў рок-рыцары. Мы ж ня толькі ў лапцях хадзілі ўвесь час… Але будзе проста прыгожая цырымонія ўручэньня з удзелам нашых паважаных гуртоў, якім ізноў дазволілі выступаць. Гэта і ёсьць галоўная падзея - склад удзельнікаў.

Такім чынам, 29 лютага на сцэне канцэртнай залі "Мінск" выступяць дзесяць вядучых беларускіх рок-камандаў. Арганізатары шоў крыху прыадкрылі Рацыі таямніцу і сказалі, што цырымонію распачне адзіны наш гурт, які двойчы атрымліваў галоўную Рок-Карону.

Сяргей Будкін 
{banner_819}{banner_825}
-15%
-30%
-25%
-15%
-30%
-10%
-10%
-30%