1. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  2. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  3. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  4. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  5. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  6. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  7. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  8. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  9. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  10. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  11. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  12. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  13. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  14. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  15. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  16. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  17. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  18. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  19. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  20. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  21. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  22. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  23. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  24. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  25. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  26. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  27. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  28. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  29. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  30. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике


фото

Авантурыст, таленавіты тактык партызанскай вайны, генэрал розных арміяў — спрэчкі вакол ягоных асобы і дзейнасьці ня сьціхнуць яшчэ доўга. 10 лютага споўнілася 125 гадоў з дня народзінаў Станіслава Булак‑Балаховіча.

Ён мог бы стаць расейскім героем першай усясьветнай вайны — зрэшты, і стаў, пачаўшы службу ніжнім чынам і меўшы ў 1917 г. ужо ранг паручніка, атрымаўшы Георгіеўскі крыж, тры ступені і тры ордэны Сьв.Ганны. Ён мог стаць героем антыбальшавіцкага расейскага супраціву — зрэшты, і стаў, прывёўшы 2 лістапада 1918 г., яшчэ ротмістрам, два дывізіёны (каля 800 шабель) ад "чырвоных" у Пскоўскі корпус "белых". У чэрвені 1919 г. ён атрымаў ранг палкоўніка, а ў ліпені 1919 г. на прапанову генэрал‑лейтэнанта Арсеньнева камандуючы Паўночна‑Заходняй арміяй генэрал‑лейтэнант Радзянка надаў Станіславу Булак‑Балаховічу ранг генэрал‑маёра за пасьпяховае вызваленьне ад бальшавікоў Пскова. Пэўна, заслужаны ён перад Эстоніяй і Латвіяй, бо яго часткі ўжо як Асобныя аддзелы БНР у Балтыі ў канцы 1919 — пачатку 1920 г. займалі пазыцыі пад Ізборскам на антыбальшавіцкім фронце паміж эстонскай і латыскай арміямі. Перамовы ўрадаў Эстоніі і Латвіі з Савецкай Расеяй зрабілі непажаданым знаходжаньне ўзброеных аддзелаў Булак‑Балаховіча ў Балтыі.

Так некалі і з камандаваньнем "белага" руху на паўночным захадзе ў яго не склаліся адносіны, нягледзячы на пасьпяховыя вайсковыя апэрацыі. Балаховіч зь юнацтва быў блізкі да эсэраў. Галоўнакамандуючы ж Паўночна‑Заходняй арміяй генэрала ад інфантэрыі Мікалай Юдзеніч, хоць і сам меў беларускае паходжаньне, але цьвёрда стаяў на прынцыпах расейскага манархізму і адмаўляў права "іншародцам" на самастойнае існаваньне. Гатоўнасьці Балаховіча да службы ў беларускім войску, безумоўна, паўплывала на яго адхіленьне ў канцы 1919 г., паводле загаду Юдзеніча, ад камандаваньня корпусам. Ужо ў ноч на 28 студзеня 1920 г. Балаховіч сам арыштаваў Юдзеніча.

Афіцыйную дэклярацыю пра беларускае грамадзянства і просьбу прыняць яго на беларускую службу генэрал склаў 14 лістапада 1919 г. Яшчэ раней, у кастрычніку 1919 году, пад час канфэрэнцыі балтыйскіх краінаў, Украіны і Беларусі ў эстонскім Тарту на прапанову шэфа Беларускай Вайскова‑Дыпляматычнай Місіі палкоўніка Кастуся Езавітава перайсьці на службу БНР Балаховіч адказаў, што ідэя барацьбы за незалежнасьць Беларусі для яго значна бліжэй, чым удзел у акцыях "белых" генэралаў.

Вельмі цяжка сачыць за календаром падзеяў у 1917—20 г. — настолькі імкліва тады зьмянялася вайсковая і палітычныя сытуацыя, абвяшчаліся цэлыя дзяржавы ды зьнікалі ўрады. Праект БНР у гэтых варунках выглядаў вельмі няпэўна — ён меў такога адназначнага ворага, як бальшавіцкая Расея; яму не магла спрыяць ні кайзэрская, ні рэспубліканская Нямеччына, што мела абавязкі перад чырвоным Крамлём; на яго вельмі падазрона глядзелі краіны Антанты, бо сваім фактам існаваньня БНР нібы парушала з расейскага боку антынямецкі фронт хаўрусьнікаў (хіба толькі амэрыканская місія, яшчэ падчас знаходжаньня корпусу Балаховіча ў Балтыі, перадала яму вайсковы шпіталь і мэдыкамэнты). Беларускую карту маглі разыграць толькі Пілсудзкі і літоўскі ўрад у Коўне. У такім выпадку прыняцьцё боку БНР было сапраўдным выбарам. Сярод мора хаосу, у які ператварылася Ўсходняя Эўропа і ўся Расея, выбар свайго апірышча, сваёй мэты дазваляў ратавацца — не пераўтварыцца проста ва ўзброены кантынгент, якому патрэбныя сродкі выжываньня, і ня стаць усяго толькі камандай вайсковых наймітаў, попыт на якія рэзка ўзрос.

У 1920 г. у Балаховіча будуць яшчэ хаўрус з Барысам Савінкавым і Палескі паход. 7 лістапада 1920 г. у Тураве адбылася ўрачыстасьць пераняцьця Беларускім Палітычным Камітэтам з рук генэрала Булак‑Балаховіча цывільнай улады "над вызваленай зямлёй Беларускай Народнай Рэспублікі". На тураўскім рынку сталі ў шыхтах беларускія атрады. На ўрачыстасьць зьехалася шмат жыхароў навакольных вёсак і прысутнічалі дэлегацыі хрысьціянскага і габрэйскага насельніцтва. Прыехаў таксама Барыс Савінкаў. Пасьля багаслужбы, падчас якой былі ўзьнесеныя малітвы за БНР і посьпех яе зброі, Булак‑Балаховіч прысягнуў на нацыясьцягу, што "не складзе зброі, пакуль ня вызваліць роднага краю ад узурпатараў". Калі ўжо 12 лістапада Булак‑Балаховіч прыбыў у Мазыр, ва ўсім горадзе з гэтай нагоды былі вывешаныя бел‑чырвона‑белыя сьцягі.

Як адзначаюць гісторыкі, не кранаючы чыста мілітарных аспэктаў, паход генэрала Булак‑Балаховіча меў адзін вельмі важны вынік. У Асобным беларускім аддзеле Балаховіча з 1919 г. служылі ўраджэнцы роднай генэралу Дзісеншчыны і Дзьвіншчыны. Падчас баёў на Заходнім Палесьсі летам 1920 г. да Беларускай Народнай Арміі, як тады называўся аддзел генэрала Булак‑Балаховіча, сталі далучацца палешукі. У час фармаваньня арміі ў Тураў прыйшлі атрады зь Беластоку, Слуцку і Менску. У Мазыры далучыліся мясцовыя добраахвотнікі. Такім чынам, армія набыла агульнанацыянальны характар. Дзякуючы намаганьням беларускіх жаўнераў, Усходняе Палесьсе таксама было далучана да гісторыі змаганьня за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку.

Як бы мы ні ацэньвалі важнасьць індывідуальнага разьвіцьця, самадастатковасьці і ўласнай адказнасьці, сучасная арганізацыя грамадзтва патрабуе, каб чалавек і народы мелі ўласную дзяржаву. Асаблівая безабароннасьць індывіда робіцца адчувальнай у крызысныя пэрыяды. Генэрал Булак‑Балаховіч імкнуўся служыць дзяржаве, шукаў яе, спрабаваў стварыць. Гэтыя пошукі і спараджаюць поле для дыскусіі пра яго асобу. Але мы ведаем, што свой выбар ён зрабіў.

Алег Дзярновіч

-15%
-10%
-30%
-10%
-20%
-50%
-25%
-20%
-20%
0072356