1. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  2. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  3. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  4. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  5. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  6. «Мы этого не ждали. Ты знаешь нашу Беларусь. Вообще на ровном месте». Лукашенко встретился с Додоном
  7. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  8. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  9. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  10. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  11. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  12. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  13. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  14. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  15. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  16. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  17. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  18. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  19. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  20. Пока новые Skoda не продают — ищем подержанные. Сколько стоят экземпляры с минимальным пробегом
  21. Отец задержанного жителя «двора перемен» Степана Латыпова — о сыне, обвинении и выборах в реанимации
  22. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  23. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  24. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  25. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  26. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  27. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  28. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика
  29. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  30. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий


Выступ у маскоўскім клюбе "План-Б" для гурта "Стары Ольса" можна назваць у пэўнай ступені этапным. Канцэрт стаўся для іх першым у гісторыі сольнікам у сталіцы Расеі. Чаканьні і музыкаў, і арганізатараў спраўдзіліся на ўсе 100 працэнтаў. У Маскве знайшлося нямала прыхільнікаў беларускай сярэднявечнай музыкі і ў залі быў поўны аншляг. Лідэр "Старога Ольсы" Зьміцер Сасноўскі прыемна зьдзіўлены: "Мы тут яшчэ не выступалі, але на канцэрце ўсе сьпявалі разам з намі!"

Зьміцер Сасноўскі вёў канцэрт па-беларуску і гледачы яго цёпла віталі: "Некаторыя гледачы казалі, што ня ўсё разумеюць, з чаго я зрабіў выснову, што ня толькі мясцовыя беларусы прыйшлі на наш канцэрт".

Лідэр "Старога Ольсы" дзівіцца - звычайна калі гурт упершыню выступае ў нейкім горадзе, то публіка ня так актыўна рэагуе на іх сьпевы: "Тыя хто прыйшоў на наш канцэрт ужо ведалі ўсе нашыя песьні, нават замаўлялі з залі тую ці іншую кампазыцыю!"

Канцэрт "Старога Ольсы" прайшоў у Маскве ў межах фэстывалю "Фолк-безумства", разам зь беларусамі ў гэты дзень сыгралі расейцы з гурта "Сколот". Адзін з арганізатараў імпрэзы, прадусар "Старога Ольсы" па СНД Алег Ціханаў ня бачыць нічога дзіўнага ў такой рэакцыі маскоўскай публікі на сьпевы "ольсаў". Аказваецца, што альбомы беларускага гурта ўжо даўно тут пірацяць. Тысячы прададзеных нелегальных копіяў, хоць і парушэньне аўтарскіх правоў, але ж і добрая рэкляма гурту: "Зайшоў у Гарбушку, убачыў, што там прадаюць альбомы „Старога Ольсы“, але адкрываеш гэты дыск і бачыш, што вокладка раздрукавана на прынтэры. А гандляры толькі кажуць: а чаму ж нам не прывозяць легальныя дыскі?! І такіх пірацкіх дыскаў „Старога Ольсы“ ў Маскве прададзена ўжо некалькі тысячаў!"

Але цяпер, са словаў Алега Ціханава, можна казаць, што ў Расеі зьявіцца легальная прадукцыя ад "Старога Ольсы": "Якраз пасьля канцэрту была падпісаная дамова на выданьне сямі дыскаў беларускага калектыва ў Маскве. Тым самым пірацкая дзейнасьць будзе спыненая".

Такім чынам, "Старому Ольсу" іх першы маскоўскі канцэрт прынес ня толькі маральнае задавальненьне. Ужо рэклямуецца іх наступны выступ ў расейскай сталіцы - 16 сакавіка, а іх альбомы хутка зьявяцца ў дыскарнях суседняй краіны.

У Менску ж "Стары Ольса" выступіць зусім хутка - 14 лютага ў Палацы прафсаюзаў.
Даведкі па тэл. 7662425

Сяргей Будкін, "Тузін Гітоў"
-10%
-10%
-28%
-15%
-20%
-10%
-20%
-80%
0073023