1. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  2. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  3. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  4. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  5. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  6. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  7. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  8. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  9. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  10. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  11. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  12. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  13. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  14. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  15. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  16. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  17. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  18. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  19. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  20. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  21. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  22. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  23. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  24. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  25. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  26. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  27. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  28. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  29. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  30. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко


На паліцах кнігарняў Эўропы зьявіўся чарговы даведнік. Гэта тоўсты навуковы манускрыпт (больш за 500 старонак), які выйшаў у нямецкім выдавецтве Vandenhoek & Ruprecht і прысьвечаны пытаньням беларускай гісторыі. Кніга так і называецца – "Даведнік па гісторыі Беларусі".

Стваральнікі даведніка, нямецкія прафэсары-гісторыкі Дытрых Байраў і Райнэр Ліндэман лічаць, што кніга стане нечаканасьцю для многіх эўрапейцаў, якія ўсё яшчэ успрымаюць Беларусь пераважна як пэрыфэрыю Расеі.

Нягледзячы на тое, што кніга літаральна днямі трапіла ў продаж і, дарэчы, каштуе 152 дойчмаркі альбо каля 70 даляраў, яна ня мае рэклямна-інфармацыйнага недахопу. Пару тыдняў таму ў часе міжнароднага кніжнага кірмашу ў Франкфурце-на-Майне да "Даведніка па гісторыі Беларусі" ўжо праявілі цікавасьць вядомыя нямецкіяя палітыкі, фахоўцы, прафэсура…Падобны інтарэс, на першы погляд, досыць нечаканы, улічваючы тую акалічнасьць, што большасьць эўрапейцаў не ўспрымаюць Беларусь як самастойную дзяржаву, а разглядаюць яе як частку Расеі. Аднак якасьць выданьня (выдавецтва Vandenhoek & Ruprecht мае ў навуковых колах сур’ёзную рэпутацыю), кола аўтараў – пра гісторыю Беларусі пішуць беларускія, нямецкія, швайцарскія, польскія, ангельскія і амерыканскія гісторыкі – прыцягваюць немалую ўвагу да кнігі. Паводле стваральнікаў "Даведніка", нямецкіх прафэсараў Райнэра Лінднэра і і Дытрыха Байраў, падобная ўвага тлумачыцца і іншымі прычынамі. Напрыклад, геапалітычнымі.

(Лінднер: ) "У зьвязку з тым, што ЭЗ пашыраецца і будзе мець памежную тэрыторыю з Беларусьсю, у Захада пакрысе зьяўляецца цікавасьць да новага суседа і новыга партнэра. Мы не памылімся, калі скажам, што раней многія ў Нямеччыне успрымалі Беларусь як пэрыфэрыю былых імпэрыяў… Гісторыя беларускай дзяржавы, перадумовы для нацыянальнага разьвіцьця – ўсе гэта амаль не вядома, як ў Заходняй, так і ва Ўсходняй Эўропе".

Як лічаць стваральнікі зборніка, "Даведнік" павінен адыграць сваю важную ролю ў тым ліку і для беларускай чытацкай аўдыторыі. Гэта першая спроба паглядзець на беларускую гісторыю не праз прызму адпаведнай ідэалёгіі. Кніга, якая ахоплівае значны адрэзак часу ад распаду Кіеўскай Русі да апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, адрозьніваецца якасна іншым навуковым падыходам. Гісторыя, лічаць аўтары, гэта сынтэтычная сацыялягічная навука. У "Даведніку" расказваецца, напрыклад, пра станаўленьне розных сацыяльных групаў у Беларусі – сялянаў, элітаў, магнатаў, таксама пра этнас, пра нацыянальнае разьвіцьцё, пра гісторыю канфэсіяў і мовы. Апошняя частка даведніка прысьвечана малараспрацаванаму ў гістарычнай беларускай навуцы пытаньню – гісторыі нацыянальных катастрофаў, у тым ліку пытаньням зьнічшэньня беларускай дзяржаўнасьці, а таксама беларускага насельніцтва ў часе першай і другой сусьветнай войнаў, таталітарызму, стратам насельніцтва ў выніку чарнобыльскай аварыі.

Алена Панкратава, Прага
-15%
-50%
-10%
-57%
-25%
-35%
-15%
-10%
-13%
-17%
-50%
0073023