Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Восем чалавек пацярпелі і двое загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні, якое на выхадныя адбылося паблізу вёскі Альгіняны, што ў Астравецкім раёне.

Паводле інфармацыі ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС, буйное ДТЗ зафіксавана каля двух гадзін дня. 34-гадовы вадзіцель, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля "Пежо", ажыццяўляючы паварот налева, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. У гэты момант і адбылося сутыкненне: па сустрэчнай рухаліся "Жыгулі", якімі кіравала 22-гадовая дзяўчына. Для 24-гадовага пасажыра "Пежо" і 80-гадовай бабулькі, якая ехала ў "Жыгулях", паездка стала ракавой — яны загінулі. Што датычыцца вадзіцеляў аўтамабіляў, то яны разам з пасажырамі — двое знаходзіліся ў "Пежо" і чацвёра — у "Жыгулях" — былі змешчаны ў бальніцу.

Ігар ГРЫШЫН