Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


У Баранавічах МАЗ-аўтакран наехаў на аўтамабіль ДАІ. Інспектар спыніў МАЗ, каб праверыць у кіроўцы наяўнасць пуцявога ліста.

Пры праверцы высветлілася, што мужчына не прайшоў медыцынскае абследаванне і яму было прапанавана вярнуцца ў гараж. Аб’язджаючы машыну ДАІ кіроўца МАЗа наехаў на яе заднімі коламі.

Пазней высветлілася, што кіроўца быў нецвярозы. Яму пагражае штраф і пазбаўленне правоў кіроўцы на 3 гады.