Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


3 красавiка ў цэнтры Магiлёва жыхары горада назiралi незвычайную карцiну: у зоне адпачынку на рацэ Дубравенка звалiўся ў ваду аўтамабiль ярка-жоўтага колеру. Але гэта былi не кiназдымкi, а сапраўднае транспартнае здарэнне.

Высветлiлася, што 21-гадовая дзяўчына на сваiм аўтамабiлi BMW разварочвалася на пляцоўцы каля ракi i надта моцна нацiснула на педаль газу. Ад гэтага магутная машына заехала на бардзюр i па схiлу з’ехала ў Дубравенку, перакулiлася ў ваду. Аўтамабiль пашкоджаны, а вадзiцель i пасажыр не пацярпелi. Дарэчы, вадзiцельскае пасведчанне дзяўчына атрымала ўсяго 8 месяцаў таму. А Дзяржаўтаiнспекцыi нячаста даводзiцца сутыкацца з падобнымi надзвычайнымi здарэннямi.

Алег Анцiпенка, старшы дзяржаўтаiнспектар ДАI УУС Магiлёўскага аблвыканкама.