Поддержать TUT.BY
146 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Приводит к необратимым изменениям». Врач — о симптомах и последствиях панкреатита
  2. «Друзья шутят, что я теперь «яжбать». Молодой папа в декрете — о разводе, дочери и трудностях
  3. Нацбанк повышает ставку рефинансирования до 8,5%
  4. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  5. Олексин рассказал, почему торговал сигаретами через арабскую компанию
  6. «Это что вообще такое?» Владелец удивился страховой выплате за легкое повреждение Mercedes S500
  7. Лукашенко и Алиев встретились в Азербайджане: что обсуждали на переговорах
  8. Три белоруски попали в популярный «Женский стендап» на ТНТ. Вот кто они
  9. Как наши спецслужбы могут задерживать белорусов в России? Спросили у эксперта
  10. Приговоры, задержания и фотопроект о детях политзаключенных. Что происходит в Беларуси 14 апреля
  11. В Беларуси построят хранилище для отходов с БелАЭС. Выбор площадки все еще идет
  12. «Сказали снять». Убирают ли с полок в магазинах запрещенную NIVEA и что об этом думают покупатели
  13. В Беларуси ограничили доступ к сайтам про политзаключенных и учебу в Польше
  14. В Москве задержали адвоката Юрия Зенковича. Сейчас он в Минске в тюрьме КГБ
  15. «Дети писали: вы крутая!» Татьяна ушла из бизнеса в школу и перевезла семью из Минска в Ляховичи
  16. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  17. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  18. «Ты как будто забываешь, кто ты. Невероятно тупеешь, чудовищно». Честно о том, что происходит в декрете
  19. «Гродно Азот»: мы давно не работаем с Helm. Скоро средняя зарплата вырастет до 2 тысяч рублей
  20. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  21. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  22. От документалки про ЖКХ до «организации протестов». Что за блогеры Петрухин и Кабанов, которым дали по 3 года
  23. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  24. Белоруска запустила уникальную платформу помощи бездомным животным. Ее проект оценили даже в ЕС
  25. Брестским блогерам Петрухину и Кабанову вынесли приговор в Могилеве. Их самих в суд так и не пустили
  26. «С остринкой и иронией». Как белорусский бренд одежды стал конкурировать с известными марками
  27. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  28. Минчанку судят за оскорбление Ермошиной. Глава ЦИК в суд не явилась
  29. «Спросили, связана ли работа с политикой». Как белорусы сейчас проходят украинскую границу
  30. Умер «песняр» Леонид Борткевич


Настасся Жарская,

Ці можаце вы ўявіць сабе бібліятэкара, які падарожнічае на ровары? Мяркую, без праблемаў. А як наконт сотні велабібліятэкараў, якія вялікай грамадой кіруюцца з пункта А ў пункт Б?
 
У сістэмнага аналітыка з Нацыянальнай бібліятэкі Фінляндыі Юкі Пенанена і асістэнта бібліятэкара з Хельсінскай гарадской бібліятэкі Масе Ояла з уяўленнем усё цудоўна. Аднойчы яны вырашылі, што нефармальная велаканферэнцыя - найлепшы асяродак для прафесійнай камунікацыі. А таксама выдатная магчымасць прыцягнуць увагу да бібліятэк. І вось напрыканцы ліпеня 2012 г. бібліятэкары-раварысты з 20 краін свету (у тым ліку і з Беларусі) сустрэліся ў Вільні, каб адтуль выправіцца ў Талін. Маршрут 11-дзённага велападарожжа Cycling for libraries пралягаў праз гарады і вёскі, замкі і сядзібы, лясы і палі, нацыянальныя паркі і, вядома ж, бібліятэкі.

На фота: Настасся Жарская (Нацыянальная бібліятэка Беларусі) і Марына Важнік (Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча), беларускія ўдзельніцы на Cyc4Lib
 
Падчас гэтага не зусім звычайнага велапрабегу мы праехалі звыш 600 км, наведалі каля 20 самых розных бібліятэк, паўдзельнічалі ў разнастайных семінарах, культурных мерапрыемствах, нефармальных сустрэчах і дыскусіях. Абмеркаванне актуальных пытанняў бібліятэчнай справы не спынялася нават у дарозе! Адольваючы кіламетр за кіламетрам, мы гаманілі з суседзямі па веладарожцы на самыя розныя тэмы.

 
Дык вось, дзень першы. Вільня. Падарожжа стартавала.

 
Мы каталіся па горадзе, наведваючы па дарозе буйнейшыя бібліятэкі суседняй сталіцы. Безумоўна, зазірнулі і ў бібліятэку Віленскага ўніверсітэта. Увогуле ж, літоўская частка велапрабегу была непрацяглай і завяршылася на другі дзень у Троках. Пасля абеду ў кемпінгу на беразе возера Галве ў ваколіцах Тракайскага замка нас чакаў 300-кіламетровы аўтобусны трансфер у Рыгу.
 
Дзень трэці. Пачатак падарожжа па латвійскім адрэзку маршрута адзначыўся сустрэчай ля новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі з міністрам культуры. Спадарыня Жанэта Яўнзэмэ-Грэндэ далучылася да нас на сваім ровары. Разам з ёю ды ў суправаджэнні паліцэйскага эскорту мы паехалі (спыняючы ўвесь трафік на сваім шляху!) да ратушы, дзе нашу велакампанію вітала дэлегацыя на чале з віцэ-мэрам Рыгі Андрысам Амерыксам.

 
Далей мы накіраваліся да адной з самых першых публічных бібліятэк Рыгі, а пасля - у бібліятэку прыватнага ўніверсітэта Турыба. Завершыўся ж цудоўны дажджлівы рыжскі вечар цікавай, распрацаванай адмыслова для нас культурнай праграмай.
 
Дзень чацвёрты. Зранку мы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі ў выглядзе лясной сцежкі з пяскамі ды лужынамі.

 
Пераадолеўшы гэтыя перашкоды (у далейшым яны зробяцца нормай нашага велападарожжа), даехалі да мястэчка Алажы. Месцамі нас спрабаваў замачыць дождж, але групу апантаных велабібліятэкараў было не спыніць. І пасля экскурсіі ў мясцовую бібліятэку, пікніка і канцэрта жаночага хору ў касцёле Стыверы мы пакацілі ў Сігулду, каб агледзець там рэшткі замка пач. ХІІІ ст. і муніцыпальную бібліятэку. Неўзабаве заехалі ў Нацыянальны парк "Гаўя".



Па грунтовай дарозе з шыкоўнымі краявідамі мы накіраваліся ў мястэчка Лігатнэ, у пансіянаце паблізу якога мы і спыніліся. Нечакана для сябе за гэты веладзень мы адолелі 103 км. Сапраўдны алімпійскі подзвіг.
 
Дзень пяты. Працягвалі ехаць праз нацыянальны парк па лясной дарозе, час ад часу траплялася гравійка. Акрамя таго, давялося пераадолець некалькі пагоркаў з ухілам 9-12% (нялёгкая была задачка!). Затое мы выдатна зразумелі, чаму той рэгіён завецца “латвійскай Швейцарыяй”.


 
Праз нейкі час апынуліся ля велічнага сярэднявечнага замка ў мястэчку Цэсіс.

 
Перадыхнуўшы, пакацілі ў Валміеру. Там у мясцовым краязнаўчым музеі нас чакала цёплая сустрэча, смачны пачастунак і музычна-танцавальная вечарына, а ўначы - запальванне рытуальнага вогнішча і вясёлы шпацыр па горадзе.


 
Дзень шосты. Агледзеўшы Валміерскую інтэграваную бібліятэку, мы паціху паехалі ў Яўнклідзіс. Адтуль пасля ланчу з дэгустацыяй латвійскіх салямі рушылі далей на поўнач.


Наш шлях пралягаў праз прыгожыя лясы, і надвор’е спрыяла падарожжу. Апошнім нашым прыпынкам у Латвіі выпала быць гораду Валка, з якога так лёгка патрапіць у эстонскую Валгу - варта толькі пераехаць праз мост з рэшткамі мытных пабудоў.
 
Зранку сёмага дня падарожжа я раптам усведамляю, што мы ўжо пераадолелі палову дыстанцыі. А гэта каля 330 км! Дарога працягвае весці нас праз лясы і шматлікія пагоркі. Мімаходзь зазірнулі ў бібліятэку гарадка Цыргуліна і на сядзібу фон Бергаў у Сангастэ.


 
Да Отэпяа даімчалі на дзіва хутка, апярэджваючы праграму на дзве гадзіны. Вось так нечакана нам выпала паўднёўка ў цудоўным цэнтры адпачынку Маргусе.
 
Трэба сказаць, падчас велапрабегу нас паўсюль віталі прадстаўнікі афіцыйных уладаў. Па праўдзе кажучы, да гэтага хутка прызвычайваешся. Вось і ў мястэчках Эльва і Юленурмэ мы не толькі наведалі бібліятэкі, але і сустрэліся з мэрамі.


 
А неўзабаве пасля абеду восьмага дня мы ўжо былі ў Тарту, дзе ўвечары выпадкова патрапілі на міжнародны фэст духавых аркестраў. Гэта быў нечаканы і вельмі прыемны дадатак да нашай культурнай праграмы.
 
Дзень дзевяты. Пасля агляду Тартускай бібліятэкі і ўдзелу ў семінары засталося крыху часу для шпацыру па старым горадзе, чым большасць групы і скарысталася.


 
А пасля мы ізноў селі ў аўтобусы і паехалі ў Ракверэ. Там нас чакала экскурсія ў замак, чарговая сустрэча з мэрам і шыкоўная вечарына.


 
Дзень дзесяты. Па наведванні гарадской бібліятэкі ў Ракверэ мы пакацілі праз найвялікшы эстонскі Нацыянальны парк "Лахемаа".


 
Па дарозе зазірнулі ў рыбацкую вёску Алцья, а таксама на сядзібы ў Сагадзі і Палмсе. Заночылі ў Локсе, практычна на беразе Балтыйскага мора.



 
Нарэшце, адзінаццаты, апошні дзень велападарожжа. Мы кіруемся ў Талін. Сустрэўшы на ўскрайку горада свой паліцэйскі эскорт, імчым да галоўнай плошчы.


 
Дэлегацыя прадстаўнікоў эстонскай бібліятэчнай супольнасці сустракае нас як алімпійскіх чэмпіёнаў, з транспарантамі і шампанскім.


 
Мы абдымаемся, фатаграфуемся, дзелімся ўражаннямі. Усе шчаслівыя, але на сэрцы самотна. І немагчыма паверыць, што наша галоўная прыгода лета 2012 завяршылася...
 
PS Скарыстаны фатаграфіі аўтара, а таксама Andrey Leutin, Mikko Helander, Panu Entresse, Marina Vazhnik, Corina Ciuraru і Antti Impivaara.
 
PPS Падрабязныя нататкі пра бібліятэчнае велападарожжа можна пачытаць тут.
-53%
-20%
-50%
-12%
-10%
-25%
-50%
-40%
-50%