30 мая на вуліцы Баранавіцкай у Беластоку загарэўся Audi 80 з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.

Кіроўца паспеў выскачыць з аўтамабіля ў апошні момант, паведамляе Kurier Poranny.

Агонь не спалохаў звычайных мінакоў, якія падыходзілі да аўтамабіля і фатаграфавалі яго. Побач таксама спакойна праязджалі цыстэрны з палівам. Праз некаторы час кіроўца аўтамабіля пачаў яго беспаспяхова тушыць. На дапамогу беларусу прыехалі ратавальнікі, якія і патушылі Audi. Аднак выратаваць аўтамабіль не атрымалася.  










-15%
-50%
-20%
-55%
-60%
-20%
-15%
-50%
-10%
-50%