Пазадарожнік коштам 140 тысяч долараў знайшлі з дапамогай GPS-прыймача.

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, да баранавіцкіх міліцыянтаў звярнуліся расійскія калегі з просьбай дапамагчы знайсці скрадзены ў Падмаскоўі "Лексус LX570". Яны перадалі каардынаты, атрыманыя з дапамогаю сістэмы GPS. Баранавіцкія міліцыянты знайшлі аўтамабіль у прыватным сектары горада, прычым на “Лексус” ужо былі прымацаваны беларускія рэгістрацыйныя нумары.

Гаспадар дома, у двары якога знайшлі аўтамабіль, кажа, што не ведае, адкуль той узяўся.


{banner_819}{banner_825}
-20%
-10%
-20%
-20%
-70%
-20%
-10%
-20%
-20%
-20%