
19-гадовы мінчук за рулём “Сітраена” на вялікай хуткасці знёс драўляны плот двух дамоў на вуліцы Танкістаў і электраапору. Кіроўца загінуў на месцы.
Правы ён атрымаў менш за год таму, і ўжо праз 2 тыдні прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/г.
Аварыя здарылася ў светлы час сутак на прамым участку дарогі з сухім пакрыццём без абмежаванняў бачнасці.