Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Что происходит в Беларуси 27 января
  2. Четыре спальни, гостиная и терраса. Проект каркасного дома на 108 «квадратов» со сметой
  3. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  4. Тест по роману Короткевича. Его должен пройти на 10 из 10 каждый белорус
  5. С 1 февраля повысят пособия на детей. Сколько составит прибавка
  6. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  7. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  8. Песков — о дворце в Геленджике: Кремль не имеет права разглашать
  9. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  10. «С мешком на голове привезли на границу, а милиционеры: «Добро пожаловать домой». Юрист ФБК о протестах
  11. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  12. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  13. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  14. В Беларуси за сутки 1651 новый случай COVID-19 и десять смертей
  15. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  16. В Tinder появились профили студентов, которые сейчас в СИЗО. Как так получилось
  17. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  18. Представитель власти — это кто? Разобрались с юристом, кого нельзя будет оскорблять по новому УК
  19. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  20. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  21. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  22. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  23. Сугробы, метель и монохром. Смотрите, как Брест и Гродно накрыло сильным снегопадом
  24. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  25. Горный инженер из Могилева предлагает пешеходный туннель под Днепром — и это звучит круто. Он все рассчитал
  26. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  27. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  28. Последствия «Ларса»: более 2200 обесточенных пунктов, упавшие деревья, подтопленные дома и застрявшие машины
  29. Англия глазами белоруса: чем плоха и хороша британская жизнь
  30. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха


Марына МІТ,

П'янага кіроўцу, які сядзеў за рулём "БМВ-525", не спынілі нават стрэлы. "Пасля недоўгачасовай гутаркі з інспектарам ДПС 19-гадовы ліхач націснуў на педаль газу і панёсся ў бок мікрараёна "Серабранка", — распавядае прэс-афіцэр Ленінскага РАУС Мінска. — Для спынення ўцекача міліцыянтам давялося ўжыць табельную зброю, але нават на пашкоджаных колах малады чалавек прадоўжыў язду, абарваць якую ўдалося толькі з дапамогай дадатковых экіпажаў ДАІ".

Гэта толькі адзін гучны факт з апошніх зводак Дзяржаўтаінспекцыі. Мяркуючы па навінах аб ДТЗ са страшнымі падрабязнасцямі, аварый стала больш. Хто ў гэтым вінаваты? Ці варта сёння рабіць яшчэ больш жорсткімі Правілы дарожнага руху? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні разам з экспертамі, якія маюць немалы вадзіцельскі стаж, шукала сеткавая газета "Тут і цяпер".

"Машына не ехала, а ляцела!"

Інспектар аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама маёр міліцыі Вячаслаў Ліпень лічыць, што многія вадзіцелі проста расслабіліся за рулём і не выконваюць элементарныя правілы дарожнага руху.

— На мой погляд, ні перавод гадзіннікаў, ні ўмовы надвор'я на колькасць аварый моцна не ўплываюць, — выказвае сваё меркаванне супрацоўнік ДАІ. — Проста кульгае дысцыплінаванасць удзельнікаў дарожнага руху.

— За некалькі дзён здарылася адразу тры аварыі з удзелам БМВ. Напрыклад, на праспекце Незалежнасці БМВ урэзалася ў агароджу падземнага пераходу і загарэлася.

— Відавочцы кажуць, што гэтая машына не ехала, а ляцела. Зноў жа, гэта сведчыць аб тым, што нашы вадзіцелі не хочуць выконваць хуткасныя рэжымы, якія ўстанаўліваюцца не проста таму, што камусьці так захацелася, а з улікам інтэнсіўнасці руху, аналізу аварыйнасці на тым ці іншым участку дарогі.

— У апошні час часцяком здараюцца і наезды на пешаходаў...

— Многія кіроўцы лічаць, што заўсёды будуць ездзіць толькі на аўто і самі пешаходамі ніколі не стануць, таму і адбываюцца аварыі. Няма паразумення паміж кіроўцамі і пешаходамі. Вось у мяне быў выпадак, калі я працаваў інспектарам ДПС. Аднаго пешахода не прапусцілі на пераходзе, я склаў адміністрацыйны пратакол на вадзіцеля і яшчэ 10 хвілін слухаў лекцыю ад гэтага пешахода аб тым, якія ў нас дрэнныя кіроўцы. А ўвечары на тым жа самым пешаходным пераходзе спыніў аўтамабіль, які таксама не прапусціў пешахода, і за рулём быў той самы чалавек, які мне лекцыю чытаў!

— Мяне саму амаль год назад аштрафавалі якраз з-за пешахода. Скажу шчыра: пасля штрафу i запiсу ў талон стала больш уважлівай за рулём, а пешаходаў цяпер прапускаю дзе трэба і дзе не трэба. Дарэчы, ёсць меркаванне, што штрафы за парушэнне ПДР варта было б павялічыць...

— Я думаю, узмацненне ні да чаго не прывядзе. На кагосьці штрафы будуць дзейнічаць, кагосьці яны прымусяць перайсці на хлеб і ваду, калі парушэнні будуць мець месца. А іншыя як парушалі, так і будуць парушаць. Я лічу так: калі да кожнага чалавека дойдзе, што трэба быць культурным за рулём, выконваць правілы дарожнага руху, тады ў нас і будзе парадак на дарогах.

Як стаць культурным?

Вадзіцельскі стаж экс-прарэктара Белдзяржуніверсітэта кандыдата хімічных навук Анатоля Паўлава складае больш за сорак гадоў. Анатоль Васільевіч лічыць, што беды на дарогах — па прычыне адсутнасці элементарнай культуры ў людзей.

— Няма культуры ў грамадстве — няма культуры і на дарогах, — лічыць Паўлаў. — На мой погляд, гэта ўзаемазвязаныя рэчы, і забаронамі гэтую праблему не вырашыш. Для таго, каб дамагчыся нейкіх вынікаў, трэба павышаць культуру ў грамадстве. Я лічу, што міліцэйскае начальства, брутальна разганяючы акцыі мірных грамадзян, сваімі ўласнымі рукамі руйнуе культуру ўзаемаадносін паміж людзьмі, прыўносіць у грамадства агрэсію.

Я за рулём ужо сорак з лішнім гадоў. Памятаю, як у канцы 80-х першы раз паехаў з жонкай на Кубань. Думаў, што з Харкава не выеду — усе вакол падразалі адно аднаго, ехалі праз трамвайныя шляхі. Я да такога быў нязвыклы, таму што ў Мінску ў той час праезд на чырвонае святло быў сапраўдным надзвычайным здарэннем. А сёння гэта звыклая справа. І жадаючых праскочыць на мігаючы зялёны ці жоўты таксама хапае. Да апошняга будуць ляцець! А гэта таксама непавага да тых, каму ўжо гарыць зялёны.

А штрафы многім, прабачце, да аднаго месца. Таму я думаю, што павелічэнне штрафаў або ўзмацненне жорсткасці правіл дарожнага руху —гэта не выйсце. Вось мне якраз нядаўна прыяцель распавядаў прыклад з жыцця звычайнай нямецкай сям'і: хлопчыку 10 гадоў, ён сеў на задняе сядзенне і пакуль не прышпіліўся рэменем бяспекі, казаў бацькам, што нельга ехаць. А ў нас? Некаторыя бацькі не толькі самі не прышпільваюцца, але і дзяцей возяць без спецыяльных аўтакрэслаў.

Ці яшчэ прыклад. Мы ехалі ў Францыі на таксі па аўтабане, дзе стаіць абмежавальнік хуткасці 140. На дарозе нікога. Таксіст як паставіў "круіз" на 139 км, так і ідзе. І адзін наш пасажыр пытаецца: а чаму вы не паддадзіце газку? Кіроўца адказаў проста: нельга. У яго гэта на падсвядомым узроўні закладзена, яго так выхавалі. Благія кіроўцы, вядома, ёсць у кожнай краіне, але ў нас у апошні час гэта становіцца масавай з'явай.

Правілы руху вучыць трэба яшчэ ў школе!

Папулярная спявачка Ларыса Грыбалёва на дарозе заўсёды прапускае тых, хто занадта спяшаецца.

— Мне здаецца, людзі проста больш нервовымі сталі, таму і на дарогах такая нервовая абстаноўка, — кажа Ларыса. — Мусіць, трэба часцей усім нам нагадваць, што трэба паважаць адно аднаго, за рулём у тым ліку. Я заўсёды імкнуся прапусціць — нікуды я не спазнюся з-за адной-дзвюх машын, якія будуць ехаць наперадзе. А ўсе вакол намагаюцца кудысьці паспець...

Трэба больш увагі ўдзяляць і пешаходам, якія выскокваюць на праезную частку незразумела адкуль, а яшчэ павялічыць штрафы, каб яны былі сапраўды дзейснай мерай. Я, напрыклад, не часта чую, што кагосьці аштрафавалі за тое, што ў неналежным месцы перайшоў дарогу. На мой погляд, Правілы дарожнага руху павінен вывучаць любы чалавек, і здаваць экзамен, нават калі ён ходзіць пешшу і ніколі не сядзе за руль.

-20%
-10%
-50%
-25%
-30%
-10%
-20%