Поддержать TUT.BY
142 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  2. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  3. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  4. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  5. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  6. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  7. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  8. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  9. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  10. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  11. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  12. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  13. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  14. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  15. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  16. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  17. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  18. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  19. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  20. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  21. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  22. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  23. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  24. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы
  25. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  26. «По фестивалю решили ударить». Директор «Славянского базара» о том, что вокруг него происходит
  27. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  28. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  29. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  30. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам


Алена Андрэева,

Аматарка вандровак аўтастопам, якая праехала на спадарожных аўто ўсю Беларусь, Украіну, Польшчу, палову Расіі, бывала ў Чэхіі, Венгрыі ды Нямеччыне, і журналістка ў адной асобе Вольга Чарных у межах праграмы “TUT-Бава” распавяла пра свае прыгоды ў Венгрыі. А таксама падзялілася залатым правілам залагоджвання канфліктных сітуацый з праваахоўнікамі. Яна сцвярджае, што да турыстаў з Беларусі ставяцца вельмі прыхільна, і калі паводзіць сябе спакойна і разважліва, то можна нават пазбегнуць штрафу за паркоўку ў недазволеным месцы альбо за безбілетны праезд.



Якія былі твае ўражанні ад тых краінаў, у якія ты трапляла? У якіх кур’ёзных сітуацыях, звязаных з заканадаўствам краінаў тваіх вандровак, ты апыналася?

Найбольш кур’ёзная сітуацыя была, калі мы з сяброўкай паехалі ў Венгрыю, у Будапешт. Рашэнне пра паездку было спантанным, мы прынялі яго за дзве гадзіны да выезду. Ранкам перад ад’ездам аказалася, што ў мяне проста няма беларускага пашпарта. Ён дзесьці згубіўся, у мяне быў толькі від на жыхарства ў Польшчы. А ў еўрапейскіх межах гэты від на жыхарства несапраўдны без наяўнасці пашпарта. Але мы ўсё роўна вырашылі ехаць, таму што ўжо настроіліся на вандроўку, сабраліся. Прыехаўшы ў Будапешт, мы спадзяваліся, што не будзем мець праблемаў з паліцыяй, што нас не затрымаюць, не арыштуюць.

Але ў апошні дзень нашага побыту ў Венгрыі нас абрабавалі. Мяне выратавала тое, што пацярпелай была мая сяброўка Магда, таму ў паліцыі перапісвалі яе пашпартныя дадзеныя. А я сядзела ў куце і баялася, каб у меня не папрасілі дакументы і не дэпартавалі.

На якія законы краінаў, куды збіраешся, ты звяртаеш увагу? Ці звяртаеш наогул?

Перш за ўсё я звяртаю ўвагу на правілы руху: дзе можна стаяць, дзе нельга. Аднойчы мы спрабавалі спыніць машыну на нямецкім аўтабане, што было смешным ад пачатку. Таксама цікаўлюся гарадскім транспартам. Некалькі разоў трапляліся кантралёры, і, дзякуй Богу, мы не плацілі штрафаў, таму што ўсе ведаюць беларусаў і, на дзіва, любяць. Еўрапейскія краіны вельмі падобныя да нашай. Пад час маіх падарожжаў на Паўночны Каўказ ці ў Кыргізстан трэба было неяк стасавацца да рэлігійных традыцыяў.

Ці здаралася табе трапляць у сітуацыю, калі лёс звязваў з паліцэйскімі? Якія правілы паводзінаў з еўрапейскімі альбо расійскімі ці ўкраінскімі паліцэйскімі падкажаш?

Расійскім паліцэйскім ніколі нельга даваць грошаў: колькі б ты яму ні даў, яму ўсё адно будзе мала. У мяне быў выпадак у Маскве. У метро да мяне падышоў паліцыянт і запытаўся пра дакументы. Я дала яму пашпарт, ён запытаўся пра рэгістрацыю. Я адказала, што для беларусаў яна не патрэбна на працягу 100 дзён. Аднак білета, які мог бы быць доказам нядаўняга ўезду ў мяне не было, бо я ж прыехала аўтастопам. Пасля дэманстрацыі пячаткі ў пашпарце аб перасячэнні польска-беларускай мяжы паліцыянт сказаў, што не разумее па-польску, і запытаў, як будзем узгадняць. Калі б у мяне тады былі грошы, я б заплаціла яму за арыгінальнасць. У выніку выратавала мяне ад далейшых разбіральніцтваў з расійскім праваахоўнікам група таджыкскіх нелегалаў, на якіх ён пераключыў сваю ўвагу, а я сышла.

Украінскім міліцыянтам таксама нельга даваць грошаў. На жаль, хабарніцтва там распаўсюджана. Калі гаворка ідзе пра еўрапейскіх паліцэйскіх, тут праблемаў няма, таму што з большага яны паводзяць сябе вельмі ветліва, шануюць замежнікаў. Будапешцкія міліцыянты ўвогуле папрасілі нас даць ім некалькі ўрокаў рускай мовы. Як апынулася, яны былі закаханыя ў Пушкіна. Яны адэкватныя людзі, галоўнае - самому быць ветлівым, адэкватным, мілым, усміхацца.

Аднак калі ўсё-такі здараецца трапіць у сітуацыю, калі закон парушаеш праз няведанне, як параіш выкручвацца?

Неяк меня затрымалі ў Берліне. Калі на некалькі хвілінаў паркуешся ў Беларусі ў недазволеным месцы, уключаеш аварыйку, і ўсё бывае нармальна. У Берліне такой магчымасці няма, аднак я пра тое не ведала. Мы на машыне маёй сяброўкі стаялі на “аварыйцы” перад супермаркетам. Падышоў паліцэйскі і пачаў тлумачыць маё парушэнне і патрабаваць заплаціць штраф каля 100 еўра. Я на сваёй ламанай нямецкай мове спрабавала патлумацыць, што стаю хвілінку і зараз ад’еду. Мяне выратавала ад штрафу гісторыя пра тое, што я прыехала з Беларусі, а жыву ў Польшчы. Калі ён пачуў пра Польшчу, казаў, што на першы раз даруе мне, таму што, напэўна, палякі мне ніколі б не даравалі. У Польшчы такое не пракатвае. Калі паліцэйскія цябе затрымліваюць і хочуць аштрафаваць, яны гэта зробяць. Калі пачынаеш “качаць” правы, іх гэта моцна нервуе, і яны пачынаюць сурова сябе паводзіць.

Але напэўна бываюць сітуацыі, калі паліцэйскія накладаюць штраф, а грошаў на яго ўплату няма. Як быць?

Таксама бывалі такія сітуацыя, але не з паліцэйскімі, а з кантралёрамі ў грамадскім транспарце. Яны адпускалі. З паліцэйскімі ў Польшчы ў мяне стасункаў не было, таму не магу сказаць. Але звычайна можна дамовіцца, што яны выпішуць штраф, і ты на працягу некалькі дзён аплаціш. Галоўнае – размаўляць ветліва, спакойна, не крычаць. Калі ты спакойна сябе паводзіш, яны таксама так сябе паводзяць, і заўжды можна дамовіцца.

Праграму "TUT-Бава" цалкам глядзіце TUT.
-70%
-15%
-20%
-15%
-20%
-15%
-40%
-10%
-10%
-25%