148 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  2. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  3. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  4. Приговор Тиме Белорусских, реакция на заявления Лукашенко и рассказ жены осужденного — все за вчера
  5. Врач — о симптомах хламидиоза и том, как им можно заразиться
  6. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  7. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  8. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  9. «Оказалось бы, что Минск — древний азербайджанский город». Бывший президент Армении раскритиковал Лукашенко
  10. Руководителем Белорусской ассоциации журналистов избрали Андрея Бастунца
  11. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  12. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  13. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  14. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  15. «Это недопустимо». Григорий Василевич — об идее ограничить возраст для голосования 70 годами
  16. В выходные чуть потеплеет, на следующей неделе — похолодание и дожди
  17. «Настроения упаднические». Работники «Белмедпрепаратов» сообщают об увольнениях из-за политики
  18. Суд приговорил музыканта Тиму Белорусских к двум годам «домашней химии»
  19. Глава Минздрава о третьей волне коронавируса в Беларуси: заболевших меньше, но тяжелых случаев больше
  20. Премьер-министр России в Минске: налоговая интеграция и анонс встречи Лукашенко и Путина
  21. «Белнефтехим» рассказал, насколько подорожает топливо до конца года
  22. Вместо Земфиры — Моргенштерн. Организаторы «Вёски» — о возврате билетов и новом лайнапе
  23. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  24. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  25. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  26. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  27. Дух захватывает. Что видно с крыши в центре Минска, где сегодня презентовали высотный огород?
  28. В стране — большой субботник. Куда пойдут деньги, что с коронавирусом и куда в Минске идти за лопатами
  29. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  30. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак


Наталля ТАЛІВІНСКАЯ,

Доўгі час мой муж быў супраць таго, каб я ішла вучыцца ў аўташколу. Маўляў, не варта жанчыне ездзіць за рулём, яна ў небяспечнай сітуацыі на дарозе вочы заплюшчвае і кідае руль. Я крыўдзілася, казала, што ён сапраўдны жанчынаненавіснік і што ён перабольшвае. Неўзабаве ён перастаў супраціўляцца, і я пайшла вучыцца вадзіць машыну. На першым занятку па ваджэнні за горадам мяне інструктар пахваліў. Але як толькі я заехала ў горад, на першым жа скрыжаванні машына заглухла. Я так разгубілася, што сапраўды кінула руль і адпусціла ўсе педалі. Інструктар сказаў: "Чаго сядзім, Наталля? Заводзь — і паехалі!". Толькі пасля гэтых слоў я стала нешта рабіць. Менавіта тады я і падумала: "Няўжо мой муж мае рацыю? Няўжо, і сапраўды, жанчына не можа быць добрым кіроўцам? А калі ўсё ж можа, то як гэтага дасягнуць?

З гэтымі пытаннямі я вырашыла звярнуцца да эксперта, у мінулым супрацоўніка ДАІ, а цяпер выкладчыка Акадэміі МУС Беларусі маёра міліцыі Юрыя Краснова.

— Усе асаблівасці паводзін жанчыны за рулём звязаны з тым, што іх не вельмі педантычна вучаць кіраванню аўтамабілем. Гэта калі казаць наогул пра працэс падрыхтоўкі ў аўташколах. Праўда, гэта тычыцца не толькі жанчын, але і мужчын. Але ўсё ж... Жанчыны не так, як мужчыны, успрымаюць стрэсавыя сітуацыі на дарозе. Нядаўна я ехаў у тралейбусе і чуў гутарку двух курсантаў. Гэта былі маладыя людзі. І адзін з іх кажа: "Інструктар па ваджэнні сказаў, што я "дэбіл". Але я ж не "дэбіл"!"

Справа ў тым, што на жанчыну ў час навучання ваджэнню ні ў якім разе нельга крычаць, ды і наогул давіць на іх псіхалагічна (жанчыны ў гэтым плане вельмі ранімыя істоты). Калі працэс навучання праходзіць у добразычлівай атмасферы, то жанчына звычайна вучыцца добра. Але як толькі на яе пачынаюць крычаць, то жанчына звычайна губляе кантроль над сабой і не ўспрымае далей інфармацыю адэкватна. Часта інструктар, які вучыць курсанта, можа ўсклікнуць: "Што ты робіш?!". Гэта фраза выклікае ў жанчыны ступар. Чаму? Ды таму, што яна і сама не зразумела, што зрабіла. А замест падобных рэплік інструктар лепш растлумачыў бы памылку. Напрыклад, "тармазі мацней" (калі на тормаз слаба націснула), ці "вазьмі правей"...

І трэба падрабязна растлумачваць, аж да дробязяў, каб жанчыне было больш зразумела. Справа не ў тым, што яны штосьці не могуць зразумець. Гэта асаблівасць жанчын. І майстар павінен улічваць гэтыя асаблівасці. Напрыклад, інструктар тлумачыць адзін прыём кіравання аўтамабілем і мае на ўвазе, што другі выцякае як бы сам сабой, натуральна... А жанчыне трэба ўсё тлумачыць паасобку. Адна мая знаёмая распавяла, што інструктар ёй растлумачыў, як пачаць рух. Яна стала рухацца, а сама думае: "Як жа я буду спыняцца. Ён жа мне пра гэта не расказаў!". Але, вядома ж, калі яны трэніраваліся, яны напэўна неяк спыняліся. Але ён зрабіў акцэнт на тым, што яны пачынаюць рух, і не акцэнтаваў увагі на тое, як яны спыняліся. Таму яна ехала і думала пра гэта.

— Вы хочаце сказаць, што часта ў інструктараў па ваджэнні проста не хапае цярпення і ўмення растлумачыць жанчынам прынцыпы кіравання аўтамабілем?

— Справа ў тым, што ў аўташколе праграма падрыхтоўкі кіроўцаў усярэдненая. А здольнасці да навучання ў людзей розныя. Акрамя таго, у чалавека можа быць і складаны псіхаэмацыйны стан (праблемы ў сям'і ці на працы), што не садзейнічае хуткаму навучанню. Усё гэта ўплывае на хуткасць засваення матэрыялу і фарміраванне навыкаў і ўменняў. Але навучанне праходзіць па ўсталяванай праграме. Не паспяваеш? Значыць, ты дрэнны вучань!

Памятаю ўдзельніцу рэаліці-шоу "Аўташкола", якая баялася самога руху. Уявіце, яна села за руль, машына пачала рух і едзе ледзь-ледзь на першай перадачы. Так праехаўшы некалькі метраў, яна выходзіла з машыны і ўся калацілася. І як з такім чалавекам працаваць у аўташколе? Гэта ж бывае не толькі з жанчынамі, але і з мужчынамі! Тут ужо сам чалавек павінен прыняць рашэнне. Калі адчувае, што не можа асіліць нейкі навык за адзін занятак, то лепш узяць дадатковыя. Бо за гэта не проста даюць ці не даюць вадзіцельскае пасведчанне, гэта ўменне, якое дапамагае на дарозе. Можаце быць упэўнены: курсантаў, якіх нельга навучыць, няма. Калі ў чалавека ёсць медыцынская даведка, што ён можа вадзіць машыну, то яго можна падрыхтаваць, прычым зрабіць гэта добра. Я кажу з упэўненасцю! У мяне ёсць свая праграма падрыхтоўкі кіроўцаў, і яна ўжо апрабавана.

— А калі трэба звяртацца па дапамогу: да іспытаў у ДАІ ці пасля?

— У большасці выпадкаў людзі не ведаюць, што трэба вучыцца вадзіць перад тым, як ісці ў аўташколу, таму бывае па-рознаму. Нехта перад тым, як ісці ў аўташколу, некаторыя пасля некалькіх няўдалых спроб здаць іспыт у ДАІ. Але я ўпэўнены, што вучыцца кіраваць аўтамабілем трэба перад тым, як ісці ў аўташколу. Гэта тычыцца як жанчын, так і мужчын. У аўташколе пяць першых заняткаў праходзяць на аўтадроме, дзе курсанта вучаць паркаваць аўтамабіль. А потым — на дарогу ў горад.

Курсант павінен засяродзіць увагу на знаках, а ён нават упэўнена рух пачаць не можа. Справа ў тым, што некаторыя не могуць адначасова рабіць некалькі рухаў. Напрыклад, націскаць педалі, круціць руль ды яшчэ і на люстэркі паглядаць. Гэта нармальная асаблівасць нервовай сістэмы чалавека. Для таго, каб навучыцца рабіць некалькі рухаў адначасова, трэба трэніравацца. Для гэтага ёсць спецыяльныя практыкаванні. Праўда, у аўташколе не хапае часу гэтым займацца. Некаторыя майстры пра гэта нават і не чулі. Калі я чытаў лекцыі для майстроў вытворчага навучання ў аўташколах і пачынаў ім распавядаць, якія практыкаванні патрэбны для развіцця ўмення рабіць некалькі рухаў адначасова, некаторыя вельмі здзіўляліся. Хоць і не раз скардзіліся, што ёсць курсанты, у якіх не развіта гэта ўменне, і таму іх вельмі цяжка навучыць кіраваць аўтамабілем.

— Што гэта за практыкаванні? Для прыкладу...

— Гэта практыкаванне трэба рабіць на аўтадроме ў машыне. Курсант сядзіць на месцы кіроўцы і пачынае рух. Але адначасова ён рукамі робіць практыкаванне для рук тыпу "нажніцы". Гэта вельмі цяжка. Але магчыма. Для чаго гэта рабіць? Каб на скрыжаванні кіроўца мог выкручваць руль і адначасова ціснуць на патрэбныя педалі. Ці на паркоўцы, дзе трэба вельмі павольна ехаць увесь час і пры гэтым круціць руль. Звярніце ўвагу на яркія ролікі ДТЗ на паркоўцы ў інтэрнэце. Падобныя прыклады ДТЗ часцей за ўсё адбываюцца з жанчынамі менавіта ў той момант, калі ім трэба адначасова круціць руль і працаваць педалямі. Але ў іх, вядома, часцей машына з аўтаматычнай каробкай перадач. Тады чаму ж аварыі? Ды таму, што аўтамабіль з механічнай каробкай перадач заглух бы і не паехаў. А вось машына з аўтаматычнай каробкай перадач едзе. Жанчына сканцэнтравалася на тым, куды круціць руль і пераблытала педалі. Ці, наадварот, калі яна цісне на газ, то ўжо не круціць руль і таму заязджае ў паркавальны слуп ці на сцяну і г.д. Праблема ў тым, што трэба было падчас падрыхтоўкі добра папрактыкавацца.

— А мужчыны ў падобныя ДТЗ не трапляюць?

— Трапляюць, вядома, але не так часта. Справа ў тым, што з дзяцінства дзяўчынкі і хлопчыкі гуляюць у розныя гульні. Хлопчыкі гуляюць у больш рухавыя гульні, і ў іх выпрацоўваецца добрая рэакцыя. Акрамя таго, у іх значна лепш развіта ўменне хутка змяняць стратэгію ў сваіх дзеяннях. Напрыклад, гульня ў футбол. Вось хлапчук вядзе мяч, хацеў ісці налева, але, убачыўшы, што туды падбег супернік, ён сыходзіць направа. Таксама і на дарозе. Едзеш па дарозе, захацеў перабудавацца налева, убачыў — там машына, перабудаваўся направа і г.д. Гэта прыклад хуткай змены стратэгій. А жанчынам гэтая навука даецца больш цяжка. Паглядзіце за дзецьмі ў аўтобусах ці нават у машынах з татам. Хлопчык заўсёды пільна сочыць за дарогай ці за татам, які за рулём. Дзяўчынкі ж звычайна едуць і думаюць пра сваё, жаночае, ці проста размаўляюць. Вядома, я не кажу аб усіх жанчынах. Ёсць і такія, што любога мужчыну перафрантуюць. Звычайна гэта тыя дзяўчынкі, якія з дзяцінства любілі праводзіць час з татам у гаражы. Але ўсё ж гэта не правіла, а выключэнне. Таму ў жанчын рэакцыя, як ні круці, развіта горш. Гэта можна даказаць. Напрыклад, паводле статыстыкі, у жанчын вынікі наезду на пешахода больш цяжкія, чым у падобных ДТЗ у мужчын. Чаму? Таму што, калі мужчына бачыць пешахода непасрэдна перад наездам, то ён заўсёды тармозіць і спрабуе зрабіць штосьці з рулём. Ён пешахода саб'е, і кіроўца разумее гэта, але ён усё ж спрабуе нешта зрабіць. Калі ён тармозіць, то, натуральна, змяншае хуткасць, выкручваючы руль, наязджае на слуп ці бардзюр. Жанчыны пры наездзе на пешахода спачатку збіваюць яго, а потым тармозяць. У крытычнай сітуацыі жанчына разумее, што зараз саб'е пешахода, і вельмі палохаецца. З-за гэтага ў яе наступае нейкі ступар, літаральна доля секунды бяздзейнасці, якія і даюць потым цяжкія вынікі для пешаходаў у ДТЗ. Факты кажуць самі за сябе.

— Няўжо жанчынам не пад сілу выпрацаваць такую ж рэакцыю, як і ў большасці мужчын?

— У любой жанчыны, якая ездзіць за рулём, можна выпрацаваць такую ж рэакцыю. Проста трэба знайсці час і выпрацаваць гэтыя рэфлексы, каб яна, убачыўшы перашкоду, не думала, а дзейнічала. Бо сэнс нават не ў тым, каб аб'ехаць перашкоду. Бывае, што гэта і немагчыма, але зменшыць хуткасць, паспець спыніцца. Ці хоць бы дабіцца, каб сутыкненне ці наезд адбываўся на мінімальнай хуткасці. Трэба паспець скарыстацца тым часам, тымі долямі секунд, якія ёсць. Ёсць жа жанчыны-целаахоўнікі. Яны страляюць, бегаюць і скачуць таксама, як і мужчыны, а можа, нават і лепш. Ёсць, напрыклад, жанчыны, якія кіруюць аўтамабілямі на ўзроўні мужчын і нават лепш, — гоншчыцы. Арганізм жанчыны і мужчыны адрозніваецца развіццём нервовай сістэмы і, вядома ж, выхаваннем. І гэта нармальна.

— А па статыстыцы, хто часцей з'яўляецца вінаватым у ДТЗ — мужчыны ці жанчыны?

— Вядома ж, мужчыны! Мужчыны па сваёй прыродзе схільныя да рызыкі. Усе войны па ініцыятыве мужчын, усе канфлікты. Тыя ж злачынцы — большасць мужчыны. Жанчына не схільная да агрэсіі, яна на дарозе з'яўляецца бяспечным кіроўцам, калі яе добра падрыхтаваць. Звычайна ўсе ДТЗ з жанчынамі звязаны з адсутнасцю ў яе практычных навыкаў кіравання. І яшчэ нярэдкія выпадкі, калі жанчыны трапляюць у аварыі з-за мужчын. Любы вопытны кіроўца можа ўвесці як жанчыну, так і нявопытнага кіроўцу-мужчыну ў стан, калі яны трапяць у ДТЗ. Там не прапусціў, там спужаў рэзкім рухам і г.д. Проста склаўся такі стэрэатып: жанчына — дрэнны кіроўца, мужчына — добры. Але гэта вялікая памылка. У жанчын лепш развіты перыферыйны зрок, з-за чаго яны раней, чым мужчыны, могуць убачыць небяспеку на дарозе. Жанчыны ў галаве могуць трымаць шмат інфармацыі, у адрозненне ад мужчын. Жонка мужа адправіць у краму купіць кефір, батон і каўбасы, але ён усё роўна што-небудзь забудзе. Яму трэба запісваць, а жанчына ўсё ўмее трымаць у галаве. Аднойчы да мяне прыйшла знаёмая. Ёй усе: дзядзькі, браты стрыечныя і родныя, бацька, усе майстры, якія з ёй спрабавалі займацца, сказалі, што яна няздольная навучыцца кіраваць машынай. Калі я стаў з ёй займацца ваджэннем, тлумачыць паслядоўнасць дзеянняў пры кіраванні і адначасова паказваў ёй гэтыя рухі, то быў проста здзіўлены, як хутка яна схоплівала і з якой лёгкасцю напрацоўвала навыкі. Такіх добрых вучняў сустрэць вельмі цяжка, нават сярод мужчын.

— Атрымліваецца, што для жанчын трэба будаваць асобныя школы? Ці трэба мяняць сістэму навучання ў аўташколах?

— Не. Я думаю, што школа павінна быць другім этапам навучання ваджэнню, а не першым, як яна ёсць цяпер. У аўташколе вучаць ПДР і навыку іх прымянення на дарозе, а навыкі ўздзеяння на механізмы кіравання — замацоўваюць, удасканальваюць. Але ёсць першы этап навучання, пра які ўсе забыліся. Ён ёсць ва ўсіх краінах.

У ПДР да 2005 года была частка "Вучэбная язда", якая дазваляла ў індывідуальным парадку навучаць адно аднаго. Спачатку трэба выпрацаваць самыя простыя навыкі кіравання аўтамабілем. Сёння ў аўташколу прыходзяць людзі, якія не маюць элементарных навыкаў кіравання аўтамабілем. Курсант на дарозе думае пра тое, як і калі пераключыць перадачу, а не пра тое, які сігнал святлафора цяпер гарыць. Я ні ў якім разе не заклікаю змагацца з сістэмай і вяртаць гэтую частку ў правілы. Я прыдумаў сістэму падрыхтоўкі да аўташколы, якая дапамагае чалавеку настолькі добра авалодаць навыкам кіравання аўтамабілем, што, прыходзячы на заняткі, курсант ужо не думае, як ён уздзейнічае на аўтамабіль. Курсанту ўсе роўна будзе страшна першы раз на дарозе. Але калі яму трэба ўключыць першую перадачу, то ён уключыць першую, а не трэцюю. І калі яму трэба прытармазіць, ён гэта зробіць і не будзе думаць, дзе ж гэта педаль тормазу.

Аўташколы патрэбныя адназначна. Там вучаць правілы з прафесіяналам, які ведае, як вадзіць аўтамабіль паводле правілаў. Не варта забываць і пра трэці этап навучання кіраванню аўтамабілем. Пасля атрымання вадзіцельскага пасведчання лепш нейкі час ездзіць з вопытным кіроўцам разам. Ён зможа звярнуць увагу ўчарашняга курсанта на небяспечныя сітуацыі на дарозе. Чым больш ездзіць на машыне, тым большы вопыт. Бывае, што чалавек мае дзесяць гадоў вадзіцельскае пасведчанне, але ездзіць толькі на працу і назад. Такія людзі не маюць нават паняцця, як паводзіць сябе пры элементарных аварыйных сітуацыях. Гэтым трэба цікавіцца і гэтаму трэба вучыцца. А жанчынам варта вучыцца, каб даказаць нашым мужчынам, што яны могуць быць кіроўцамі з вялікай літары. 

-50%
-10%
-5%
-15%
-50%
-60%
-30%
-40%