104 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  2. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  3. «Предложили снять, я отказался». Житель «Пирса» повесил на балконе БЧБ-флаг, а его авто забрал эвакуатор
  4. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  5. «Утром ломились в подъезд». Что известно о массовых задержаниях блогеров и админов телеграм-чатов в Минске
  6. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  7. Протестировали, как работает оплата проезда в метро по лицу, и рассказываем, что из этого вышло
  8. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  9. Перенес жуткое сотрясение, но вернулся и выиграл два Кубка Стэнли. Хоккеист, которым восхищается весь мир
  10. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  11. Двухлетний ребенок полгода не видел папу. Посмотрите, как сын встречает политзаключенного
  12. Как Беларусь зарабатывает на реэкспорте цветов в Россию
  13. Суд за надпись «3%» и пять лет колонии за «изготовление ежей». Что происходит в Беларуси 3 марта
  14. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  15. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  16. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  17. Все магазины Bigzz и «Копилка» не работают. Компания ушла в ликвидацию
  18. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  19. «Малышке был месяц, они ее очень ждали». Что известно о троих погибших в страшной аварии под Волковыском
  20. Для водителя, который прокатил на капоте гаишника, запросили 11 лет колонии усиленного режима
  21. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
  22. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  23. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  24. «За полтора месяца мое душевное рвение ушло в минус». Минчанка продала квартиру и купила синагогу
  25. «В детстве комплексовала и боялась, что нет будущего». Глухой автоинструктор — о жизни и работе
  26. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  27. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  28. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  29. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  30. Родители не пускали дочь на учебу из-за ковида — и ее отчислили. Колледж: все законно


Надзея ДРЫЛА,

Калі яшчэ 15 гадоў таму скутарысты былі рэдкасцю, то сёння толькі ў Мінску армія прыхільнікаў скутараў налічвае ўжо чатыры з паловай тысячы чалавек. Толькі пачалі беларусы разумець, што на цёплы перыяд двухколавыя транспартныя сродкі - цудоўная альтэрнатыва аўтамабілям, як раптам Мытны саюз паставіў тлусты крыж на ўвозе мотатэхнікі ў нашу краіну...

"Народ кідаў набытыя скутары па той бок мяжы"

Ужо 6 ліпеня, як распавёў "Звяздзе" адзін з заснавальнікаў Мінскага скутар-клуба скутарыст з 15-гадовым стажам Алег Карцаў (далей - Blасk Jасk), пачалі раздавацца трывожныя званкі ад таварышаў з беларускай мытні. Маўляў, "мы ў шоку, не ведаем што рабіць, з нас мытнікі патрабуюць шалёныя грошы, ажно 44 працэнты ад кошту скутара".

- Прычым, работнікі мытні чамусьці не прызнаюць паказаных пакупніком дакументаў, якія сведчаць пра кошт скутара, - уступае ў размову скутарыст Ігар Пазняк (далей - Ватсан). - Устанаўліваюць яго па нейкім нямецкамоўным каталогу 2006 (!) года. А ні для каго не сакрэт, што мотатэхніка за чатыры гады значна патаннела. Такім чынам, атрымліваецца, што мы пераплачваем за яе на мяжы не 44 працэнты, а ўсе 100.

- Ведаю выпадкі, калі пераплачвалі і таго больш, - дадае Blасk Jасk. - Хлопец прывёз скутар за паўтары тысячы долараў. "Размытнёўка" ж яму абышлася ажно ў дзве тысячы долараў. Такіх грошай, зразумела, у яго з сабой не было. Таму давялося цэлую ноч чакаць сяброў, якія абяцалі падвезці патрэбную суму. Даходзіла і да таго, што народ кідаў набытыя скутары па той бок мяжы. А што ім заставалася рабіць, калі выдаткі на "размытнёўку" перавышалі кошт пакупкі (уздыхае) . Мінскі скутар-клуб на працягу 15 гадоў фарміраваў культуру і традыцыі двухколавага руху, з кожным годам беларусы на лета больш актыўна пачалі перасаджвацца з аўтамабіляў на больш эканамічны і зручны транспарт, і раптам такі сюрпрыз...

"А пра нас чыноўнікі, пэўна, забыліся? Альбо наўмысна пагрэбавалі?"

Скутарысты сцвярджаюць, што даведаліся пра павышэнне пошліны на ўвоз мотатэхнікі толькі на беларускай мяжы.

- Гэта навіна для нас была поўнай нечаканасцю, шокам, ударам, - кажа Blасk Jасk. - Самае непрыемнае ў гэтай сітуацыі тое, што аўтамабілістаў загадзя праінфармавалі аб зменах пошлінаў, а пра нас, уладальнікаў мотатэхнікі, чыноўнікі, пэўна, забыліся. Альбо проста пагрэбавалі намі. Маўляў, што тыя матацыклісты, іх не так шмат, іншая рэч аўтамабілісты, з імі і будзем лічыцца.

- У выніку мы, аматары мотатранспарту, аказаліся нават маральна проста не гатовыя да ліпеньскіх зменаў, - адзначыў Ватсан. - Некаторыя хлопцы з-за няведання ўжо заказалі дарагія матацыклы і чакаюць іх з Амерыкі... Што ім рабіць, калі яны прыйдуць, выкінуць?..

Ніяк не могуць зразумець маладыя людзі і тое, чаму аўтаўладальнікам чыноўнікі пайшлі насустрач, пакінуўшы ранейшую працэдуру "размытнёўкі" легкавых аўтамабіляў да ліпеня 2011 года, а скутарыстам зрабілі непрыемны сюрпрыз. Чаму такая дыскрымінацыя?

- Такое адчуванне, быццам чыноўнікі лічаць, што тыя людзі, якія ездзяць на двух колах - мільянеры, - кажа Blасk Jасk. — Ды і наогул складваецца такое ўражанне, што мытнае заканадаўства пісалася пад багатых масквічоў. Нават аптовыя пастаўшчыкі мотатэхнікі задумваюцца над тым, каб памяняць від дзейнасці. Маўляў, гандляваць мотатэхнікай у Беларусі стане нявыгадна. Кошт на скутары давядзецца павышаць, ад гэтага нікуды не дзенешся, ніхто ж не хоча працаваць сабе ў страту. Але вось толькі наўрад ці хто іх будзе набываць іх за такія шалёныя грошы.

Вось так у адно імгненне скутар стаў прадметам раскошы, сумна паціскаюць плячыма скутарысты. Што ўжо казаць пра дарагія матацыклы?..

- Акно ў Еўропу, прасечанае Пятром Першым, для нас ужо закалацілі, - кажа Blасk Jасk. - З такім падыходам праз 10-15 гадоў добрая мотатэхніка вымра, як маманты, бо тыя скутары, на якіх мы цяпер ездзім, фізічна ўстарэюць, а набыць новыя будзе фактычна нерэальна... Хацелася б прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы, якая ўзнікла...

Кацярына ШАТОХІНА, галоўны інспектар аддзела арганізацыі мытнага афармлення і мытных рэжымаў Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі:

"Паслабленняў у найбліжэйшы час не чакаецца"

- Раскажыце, калі ласка, пра змены, якія закранулі беларускіх аматараў мотатранспарту з уваходжаннем у сілу Мытнага кодэкса?

- З шостага ліпеня плацяжы за ўвоз мотатранспарту на тэрыторыю Мытнага саюза бяруцца ў залежнасці ад кошту дадзенага скутара (матацыкла, квадрацыкла), а не ад аб'ёму рухавіка і моманту выпуску, як раней. Выніковая стаўка сукупнага мытнага плацяжу на сёння складае роўна 44 працэнты ад кошту мотатэхнікі, якая ўвозіцца. У гэту суму ўваходзіць увазная мытная пошліна і падатак на дабаўленую вартасць.

- Ці праўда, што пры вызначэнні кошту мотатэхнікі мытнікі кіруюцца выключна нямецкім каталогам 2006 года?

- У першую чаргу бяром да ўвагі інфармацыю аб кошце, якую дае ўласнік мотатранспарту. Калі ж легальнасць дакументаў ставіцца пад сумненне, то суму плацяжоў разлічваем, зыходзячы з кошту, названага ў каталогу альбо іншых крыніцах. Што датычыцца каталогаў, то ў нас у распараджэнні ёсць розныя каталогі, не толькі нямецкі.

- Чаму для аўтамабілістаў зрабілі паслабленне, адклаўшы павышэнне пошлін ажно на год, а для ўладальнікаў мотатранспарту не?

- На павышэнні пошлін на ўвоз аўта- і мотататэхнікі на тэрыторыю Мытнага саюза настойвалі як Расія, так і Казахстан. Практычна нерэальна было адстаяць захаванне сваіх інтарэсаў па абодвух кірунках, таму сканцэнтраваліся на найбольш сацыяльна значнай катэгорыі тавараў. Зразумела, сёння мотааматарам больш выгадна набываць тэхніку на тэрыторыі Беларусі, Расіі і Казахстана, бо ў гэтым выпадку ім не трэба плаціць усе гэтыя ўвазныя пошліны і падаткі. Акрамя таго, павышэнне пошліны на ўвоз мотатэхнікі для фізічных асобаў дазволіць аптовым імпарцёрам уздыхнуць спакойна. Сутнасць у тым, што дагэтуль неаднаразова выяўляліся факты, калі людзі ўвозілі скутар пад выглядам асабістай маёмасці, а пасля па выгаднай цане прадавалі яго на рынку. Адным словам, паслабленняў у найбліжэйшы час не чакаецца. Пакуль працуем па новых правілах. А зменяцца яны ці не, залежыць не ад мытнага камітэта, а выключна ад рашэння кіраўніцтва трох дзяржаў-саюзніц.

Ігар КАРПЕНКА, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД:

"Без скутара можна абысціся"

- Нічога нечаканага не было. Кожны мог зайсці на сайт Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі напярэдадні 6 ліпеня і азнаёміцца са спісам тавараў (а іх больш за 3 тысячы найменняў), на якія краіны-саюзніцы (Беларусь, Расія і Казахстан) узгаднілі пошліны. І я думаю, што гэта не закасцянелы спіс, ён будзе, улічваючы цікавасці тройкі дзяржаў, рэгулявацца ў далейшым. Асабіста я лічу, што як мага хутчэй трэба навесці парадак з тымі скутарамі, а дакладней з іх уладальнікамі, якія зараз ездзяць па беларускіх дарогах, ствараючы аварыйныя сітуацыі. Неабходна, каб ДАІ занялася рэгістрацыяй гэтых транспартных сродкаў, увяла абавязковы іспыт для скутарыстаў на веданне Правілаў дарожнага руху. Ніхто з маіх знаёмых не мае скутара і не збіраецца яго набываць, бо без яго можна абысціся. І яшчэ: высокія пошліны на ўвоз мотатэхнікі для фізічных асобаў маглі б стаць штуршком для замежных вытворцаў. Няхай прыязджаюць у Беларусь і наладжваюць зборку скутараў на базе мінскага мотавелазавода. У нас жа ёсць свой вытворца, інтарэсы якога мы павінны абараняць у першую чаргу, бо там працуюць нашы людзі.
  
-10%
-25%
-5%
-20%
-40%
-10%
-15%
-10%
-25%