154 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
Коллапс с водой в Минске
  1. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  2. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  3. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  4. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  5. Переговоры на 4 часа, прогноз по доллару, эхо водного коллапса и фото с поцелуем — все за вчера
  6. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  7. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  8. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  9. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  10. 35 лет после Чернобыля. История женщины, родившей сына в апреле 1986-го
  11. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  12. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  13. Мингорисполком отказал организаторам в проведении «Чернобыльского шляха»
  14. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  15. «Жена была выше на две головы. На улице старались идти порознь». Неизвестные факты о классике беллита
  16. «И линии нарисуем, и достойно ответим». В Москве прошла встреча Лукашенко и Путина
  17. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  18. Путин ответил на предложение Зеленского встретиться
  19. В подвешенном состоянии. История многодетной семьи из Бреста, которая готовится на три года отправить папу на «химию»
  20. Следственный комитет объявил в розыск Герасименю и Опейкина
  21. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  22. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  23. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  24. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  25. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  26. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  27. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  28. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  29. Мингорсуд сегодня рассматривает апелляцию на приговор журналисткам «Белсата» за стрим с «Площади перемен»
  30. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси


Зміцер Лукашук,

Зацверджаны загадзя бюджэт дарожнікаў не прадугледжваў спёкі і такой колькасці каляін, якія з-за яе ўтварыліся. І, каб іх адрамантаваць, давядзецца адкласці запланаваны рамонт іншых дарог.

Не паспелі дарожнікі адрамантаваць дарогі, сапсаваныя нязвыкла моцнымі маразамі, як на іх абрынулася новая бяда - анамальная для Беларусі спёка. І пабіла дарогі каляінамі. Але начальнік упраўлення ўтрымання дарожнай сеткі дэпартамента “Белаўтадар” Аляксандр Галаўнёў не лічыць сітуацыю катастрафічнай.

Аляксандр Галаўнёў: “Зараз паводле нашых ацэнак дзесьці ў 1,8 раза працягласць каляін павялічылася ў параўнанні з мінулымі гадамі. Але крытычнай каляіны няма, калі рух ускладнены. Адрамантаваць усё адразу - немагчыма. Таму ў нас патрульны нагляд, тэхнагляд пастаянна кантралюе стан усёй сеткі і там, дзе выяўляецца блізкія да крытычных значэнні, там прызначаюцца рамонтныя мерапрыемствы і каляіну прыбіраюць. Нельга казаць, што мы ўсе сілы кінулі на знішчэнне каляін, але гэта пад кантролем. І там, дзе трэба, гэта робіцца”.

У сакавіку Аляксандр Галаўнёў расказаў Еўрарадыё, што сёлета з бюджэту на дарожныя працы выдзелена 970 мільярдаў рублёў. З іх 165 мільярдаў дарожнікі планавалі накіраваць на бягучы рамонт дарог, 146 - на капітальны. За гэтыя грошы адмыслоўцы меркавалі капітальна адрамантаваць 102 кіламетры дарог, а на 1300 зрабіць неабходны бягучы рамонт. Зараз гэтыя планы давядзецца перагледзець.

Аляксандр Галаўнёў: “Бюджэт у нас зацверджаны і ніхто да яго нічога не збіраецца дадаваць. Таму - пераразмеркаванне. З нейкіх дарог будзем здымаць запланаваныя аб’ёмы і накіроўваць на першачарговыя аб’екты. Аптымізацыя затрат - дзе важнейшыя, туды і будзем накіроўваць. Бо рэальна атрымаць дадатковыя грошы праблематычна”.

Колькі з раней запланаваных дарог вымушаныя будуць чакаць абяцанага ўжо сёлета рамонту, Галаўнёў казаць не бярэцца. Спёка яшчэ не скончылася і складана падлічыць суму дадатковых грошай, што пойдзе на рамонт незапланаваных каляін. Між тым, ужо цяпер дарожнікам трэба думаць над тым, дзе знайсці дадатковыя сродкі на будучыя рамонты - спёка скараціла тэрміны службы дарогі без рамонту.

Аляксандр Галаўнёў: “Міжрамонтныя тэрміны гэтая спёка нам скароціць, безумоўна. Калі мы на нейкую дарогу збіраліся праз 7-8 гадоў прыйсці, то нам давядзецца вяртацца праз 3-5 гадоў”.

І прызнаўся, што сёння сітуацыя з каляінамі не выглядае катастрафічнай дзякуючы не новым тэхналогіям, а правераным адміністратыўным метадам.

Аляксандр Галаўнёў: “Сістэма мер стрымлівання нагрузак у гадзіны высокіх тэмператур: у нас абмежаванне руху з 11 да 21 гадзіны для машын, дзе больш за 6 тон на вось. Гэтая мера дастаткова эфектыўная і дазваляе пазбегнуць катастрафічных наступстваў”.

Увесці такое абмежаванне ў гарадах, каб уратаваць дарогі, немагчыма. А грамадскі транспарт у гадзіну пік важыць не менш за нагружаную фуру. Але генеральны дырэктар сталічнага “Горрэмаўтадара” Іван Гурыновіч, як і яго калега, не схільны называць сітуацыю крытычнай.

Іван Гурыновіч: “Каляіны з’явіліся, але з’явіліся яны на старых вуліцах. На тых новых і якія мы рамантавалі цягам апошніх двух гадоў паводле новай тэхналогіі, каляіны не з’явіліся. І спёка гэтая на новых сучасных вуліцах не адбілася. Яна адбілася на тых вуліцах, якія доўга эксплуатуюцца. І вялікіх страт… Будзем рамантаваць, але і калі б нават такой спёкі не было б, каляіны ўсё адно былі б. Адзінае - не два мільярды, а адзін толькі затрацілі б”.

Вось толькі такіх новых альбо адрамантаваных паводле апошніх тэхналогій дарог у Мінску, згодна з яго словамі, толькі 10%. Рамонт усіх астатніх будзе каштаваць у два разы больш, чым звычайна і чым ад пачатку планавалася. Але і гэта, кажа Гурыновіч, не страшна. Бо грошай на капітальны рамонт і так катастрафічна не хапае.

Іван Гурыновіч: “Нам сёлета на капітальны рамонт выдзелена 104 мільярды рублёў, а нам неабходна дзесьці 250 - каб уваходзіць у нарматыў. А на калейнасць нам трэба 1,5 мільярда. Гэта ж непараўнальныя лічбы. Таму, што тут думаць - за кошт цякучага ўтрымання выканаем гэтыя працы і ўсё”.

Затое, кажа, гэтая спёка і каляіны падштурхнулі сталічных дарожнікаў да таго, каб найхутчэй пачаць прымяняць новыя тэхналогіі падчас рамонту дарог. Пакуль імі карысталіся толькі для рамонту пакрыцця на прыпынках грамадскага транспарту, але вырашылі сёлета распаўсюдзіць гэты досвед і на ўсю дарогу. І працы ўжо пачаліся: з 40 тысяч квадратных метраў сталічных каляін ужо, сцвярджае Гурыновіч, прыбралі каля 15 тысяч.

Сталічны таксіст Сяргей, як і многія іншыя аўтааматары, далёка не ў захапленні ад мінскіх дарог. Праўда, як кажа кіроўца, каляіны асабліва не ўплываюць на тэхнічны стан аўто, але павышаюць аварыйнасць.

Сяргей: “Вельмі шмат каляін. І ў некаторых выпадках гэта вельмі перашкаджае - кідае машыну з боку ў бок. Вельмі моцна руль трэба трымаць”.

Дарожнікі, дзеліцца ён сваімі назіраннямі, працуюць і каляіны раўняюць. Але, кажа, не так хутка выпраўляюць сітуацыю, як таго хацелася б. 

-5%
-10%
-15%
-40%
-15%
-20%
-10%
-30%
-30%