Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  2. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  3. Цена биткоина впервые в истории превысила 62 тысячи долларов за монету
  4. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  5. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  6. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  7. «Пари Сен-Жермен» выбил «Баварию» из Лиги чемпионов
  8. Уролог объясняет, как не пропустить признаки одного из самых частых заболеваний почек
  9. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  10. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  11. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  12. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  13. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  14. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  15. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  16. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  17. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  18. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  19. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута с Костусевым — в КГБ. Что происходило в стране 13 апреля
  20. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  21. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  22. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  23. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  24. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  25. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  26. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  27. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  28. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  29. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  30. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы


25 ліпеня, у нядзелю, Касцёл успамінае св. апостала Якуба і св. Крыштафа. Святы Крыштаф з’яўляецца апекуном вадзіцеляў, падарожнікаў і пілігрымаў, а яго імя з грэч. christophoros азначае "той, які нёс Хрыста". У гэты дзень у касцёлах Беларусі адбудзецца асвячэнне машын і бласлаўленне кіроўцаў.

Як апавядае паданне, аднойчы пасля цяжкага працоўнага дня Крыштаф адпачываў. Разбудзіў яго голас дзіцяці, якое прасіла, каб яго перанеслі на другі бераг ракі. Крыштаф, які быў вельмі дужы, падхапіўся, узяў у рукі свой кій, які служыў яму падпораю пры пераходзе праз раку, пасадзіў на плячо дзіцятка і ступіў у ваду. Але з кожным крокам ноша станавілася ўсё цяжэйшай. Нарэшце Крыштаф не стрымаўся і спытаў: "Хто ты?". У адказ пачуў: "Я — Езус, твой Збавіцель. Несучы Мяне, ты нясеш увесь свет, бо Я — той, хто яго стварыў. Я з’яўляюся тваім Валадаром, якому ты тут служыш. А каб ты пераканаўся, што ўсё сказанае Мною, — праўда, калі вернешся, убі свой посах у зямлю — ты ўбачыш, як прыгожа ён заквітнее". Менавіта гэтая легенда натхняе мастакоў, якія малююць часцей за ўсё св. Крыштафа з Дзіцяткам Езус на плячах.

Св. Крыштаф лічыцца заступнікам ад неспадзяванай смерці, апекуном кіроўцаў, маракоў, падарожнікаў, пілігрымаў, а таксама дзяцей, атлетаў, шахцёраў, шукальнікаў скарбаў, садоўнікаў, прадаўцоў гародніны; сродкаў камунікацыі; да яго звяртаюцца пры эпідэміях чумы і іншых заразных хвароб, пры пагрозе стыхіі агню і вады, засухі, буры і граду, пры хваробах вачэй, пры зубным болю, пры раненнях. Святога Крыштафа залічваюць таксама да 14 заступнікаў у цяжкіх жыццёвых абставінах.

Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне, згодна з дадзенымі інфармацыйных агенцтваў, назіраецца зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў (у гэтым годзе іх на 13,1% менш, чым у мінулым), на дарогах Беларусі ўсё яшчэ гінуць тысячы чалавек. Каб супрацьстаяць гэтаму, "свецкія і касцёльныя структуры павінны лепш каардынаваць энергію і сродкі, прапагандуючы годнасць чалавека таксама як карыстальніка дарог", — чытаем у дакуменце "Указанні аб душпастырстве вуліцы" (2007 г.) Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Дакумент уключае таксама "дэкалог вадзіцеля" — правілы, якімі павінен кіравацца кожны вадзіцель-хрысціянін, сярод якіх — "з любоўю пераконвай вадзіцеляў не сядаць за руль, калі яны не ў стане кіраваць аўтамабілем", "аказвай падтрымку сем’ям ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў", "на дарозе аберагай слабейшага" і інш.

Малітва кіроўцы


Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі. Амэн.
-99%
-50%
-15%
-5%
-10%
-50%
-40%