Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Яўген БЯЛАСІН,

Першыя вынікі акцыі “Аўтаэгаіст” падлічылі брэсцкія інспектары ДАІ. Як паведаміла Еўрарадыё супрацоўніца аддзела агітацыі і прапаганды абласной дзяржаўтаінспекцыі лейтэнант Наталля Карабко, за 10 дзён ад пачатку акцыі 344 кіроўцы атрымалі папярэджанні ў рознай форме аб няправільнай паркоўцы, 12 аўтамабіляў было дастаўлена на штрафную стаянку. 

Нагадаем, што ў Брэсце зарэгістравана 150 тыс. аўтамабіляў. Горад мае самую кароткую сярод абласных цэнтраў працягласць дарог. Акцыя “Аўтаэгаіст” працягнецца да 1 красавіка.