Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Зміцер Панкавец,

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч трапіў у аўтакатастрофу. Учора ён позна вечарам вяртаўся на аўтамабілі дадому ў Чыжоўку. Здарэнне адбылося на кальцы каля аўтавакзалу "Ўсходні".

"Па шчырасці, я нічога не памятаю. Ад удару адразу страціў прытомнасць. Толькі потым мне расказалі, што ў аўтамабіль ўрэзаўся бусік, за стырном якога сядзеў п’яны кіроўца. Ён нёсся на чырвонае святло", - кажа А. Янукевіч.

Палітык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Урачы наклалі швы. Аляксей скардзіцца, што галава крыху баліць. "Увогуле, калі прыйшоў у сябе, то не зразумеў, ці гэта адбываецца са мной насамрэч, ці гэта сон.

Было шмат крыві, я ў хуткай дапамозе. Доўга не мог зразумець, што да чаго", - расказвае намеснік старшыні Партыі БНФ.

Цяпер Янукевіч знаходзіцца ў 10-й бальніцы ў Чыжоўцы. Па папярэдніх прагнозах, у шпіталі ён будзе знаходзіцца яшчэ больш за тыдзень.

Намеснік БНФ Аляксей Янукевіч пацярпеў у аўтааварыі

Намеснік БНФ Аляксей Янукевіч пацярпеў у аўтааварыі

Намеснік БНФ Аляксей Янукевіч пацярпеў у аўтааварыі