Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Рэдактар літоўскай версіі аўтамабільнага часопіса Autobild Вітольдас Міліўс мяркуе 15 красавіка пачаць аўтапрабег па рэспубліках былога СССР. Сродкам перамяшчэння ён адмыслова падрыхтаваў аўтамабіль ВАЗ-21093.

Па словах Міліўса, ён не мае палітычных мэтаў і жадае здзейсніць доўгі аўтапрабег, каб скласці канкурэнцыю іншым падобным праектам (Лісабон-Уладзівасток ды інш.). Другая мэта акцыі — атрымаць уяўленне, як змянілася жыццё былых саюзных рэспублік за амаль два дзесяцігоддзя пасля распаду СССР.

Маршрут экспедыцыі пад назовам Ex SU 2009 пройдзе па наступных гарадах: Вільня, Мінск, Кіеў, Кішынёў, Тбілісі, Ерэван, Баку, Ашхабад, Ташкент, Душанбэ, Бішкек, Алма-Ата, Масква, Санкт-Пецярбург, Талін, Рыга, Вільнюс. Транзітам Міліўс перасячэ Румынію, Балгарыю і Турцыю на шляху з Кішынёва ў Тбілісі.

Прабег разлічаны на 30-45 дзён, інфармуе сайт postimees.ee.