Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Алена ШТРАЛЬ,

фотоНа Віцебшчыне пачасьціліся аварыі з удзелам гэтага наймаднейшага ў моладзевым асяродку сродкам перасоўваньня.

На думку кіраўніка абласной міліцэйскай управы Леаніда Фармагея, уся справа ў тым, што маладыя людзі, якія найчасьцей зьяўляюцца ўладальнікамі скутараў, безадказна паводзяць сябе на дарозе.

- Скутар вельмі прывабны для падлеткаў, бо гэта транспарт мабільны і лёгкі, - кажа Л.Фармагей. - Максымальная хуткасьць - 50 км ў гадзіну, і гэта стварае ілюзію кіраваньня нейкай "цацкай", а не сур’ёзнай машынай. Да таго ж на кіраваньне скутарам ня трэба атрымоўваць правы або яшчэ якія-небудзь дакумэнты. І ўсё гэта разам наводзіць падлеткаў на памылковыя думкі пра тое, што ім на дарозе дазволена ўсё.

Тым, хто купляе фірмовы скутар у спецыялізаванай краме, гандляры, як правіла, раяць набыць да яго спецыяльныя пальчаткі і шлем, а таксама даюць пэўныя інструкцыі па эксплуатацыі. А тыя, хто набывае танны кітайскі скутар ў супэрмаркеце або на кірмашы, пазбаўленыя нават гэтага "адукацыйнага мінімуму". Таму падлеткі часам проста ня ведаюць, да прыкладу, пра тое, што скутар - транспарт індывідуальны, і катаць сяброў на ім катэгарычна забаронена.

Праблема і ў тым, што многія маладыя людзі, якім пашчасціла стаць уладальнікамі модных скутараў, ня лічаць неабходным веданьне правілаў дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ лічаць неабходным тэрмінова выправіць сытуацыю. Пакуль што ў эксперыментальным парадку, бо яшчэ няма як арганізаваць навучаньне і кантроль ведаў.

Першыя крокі ў гэтым накірунку супрацоўнікі ДАІ ўжо зрабілі: у некаторых летніках міліцыянты цягам тыдня выкладалі правілы дарожнага руху для веласіпедыстаў. Потым слухачам выдавалі сымбалічныя правы на кіраваньне. Цяпер Віцебская дзяржаўтаінспекцыя мае намер зьвярнуцца з прапановай да вышэйшага кіраўніцтва, каб атрыманьне правоў на кіраваньне веласіпедам стала абавязковым. Такія самыя патрабаваньні ДАІ прапануе выстаўляць і ўладальнікам скутараў.