Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Па ўсім свеце аднатоўваецца рост цэнаў на паліва. Амэрыканскія кіроўцы ўжо ня вераць палітыкам. Яны вырашылі зьвярнуцца вышэй. Кіроўцы моляцца да Бога, каб паспрыяў паніжэньню цэнаў на бэнзін.

У ЗША ад некалькіх месяцаў дзейнічае агульнанацыянальны рух „Малітва пры бэнзакалёнцы”. Быў заснаваны спантанна, носіць экумэнічны характар і не падпарадкоўваецца канкрэтнаму веравызнаньню. Чальцоў руху спалучае перакананьне ў тым, што паколькі палітыкі ня могуць спрычыніцца да паніжэньня цэнаў, гэта можа зьдзейсьніць толькі Бог.

Прадстаўнікі арганізацыі перакананыя ў тым, што Бог ужо прыслухаўся да іх просьбаў, паколькі цягам апошніх двух тыдняў цана на бэнзін панізілася на 10 цэнтаў і трымаецца на ўзроўні 4 даляраў за галён (1,6 літра).

Бліжэйшыя малітвы пры бэнзакалёнках адбудуцца ў Сан-Люіс, што ў штаце Місуры. Іх удзельнікі заправяць свае машыны, адмовяць малітву з падзякай за тое, што Бог цікавіцца лёсам амэрыканскіх кіроўцаў і адсьпяваюць песьню пад назвай „Будзем мець таньнейшае паліва”.