Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ,

Не, гэта была не нейкая спрэчка наконт магчымасцяў яго арганiзма. Ды i пасажыры былi не простыя, а падатковыя iнспектары, якiя ў Гомелi праводзiлi рэйд па выяўленнi нелегальных таксiстаў. Дык вось, заўважыўшы легкавушку, абсталяваную пад таксi, але без дзяржаўных нумароў, яны вырашылi разам з iнспектарам ДАI пракацiцца.

Што i зрабілі. Вадзiцель за гэтую паслугу запатрабаваў з iх 20 тысяч рублёў. Атрымаўшы купюру (дарэчы, спецыяльна памечаную), ён застаўся задаволеным. Але не тут тое было: iнспектары прад’явiлi яму свае пасведчаннi, разлiчваючы, што ён, як кажуць, адразу "здасца".

Ды толькi памылiлiся, бо кiроўца ў адно iмгненне, нiбы цыркавы фокуснiк цi спрактыкаваны шпiён, праглынуў грошы. Аднак указаная "працэдура-аперацыя" яму не дапамагла, бо доказаў яго незаконнай дзейнасцi было дастаткова. Мужчына вымушаны быў заплацiць штраф.