Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


У найбольш аварыйна небяспечных месцах Віцебска ўсталёўваюць прыўзнятыя пешаходныя пераходы.

Іх ўзнімаюць над узроўнем дарогі, як “ляжачага паліцэйскага”. Першы эксперыментальны пераход быў усталяваны ў мінулым годзе на самым небяспечным участку на вуліцы Маркса. Як паведамілі ў Віцебскім аддзеле прапаганды ДАІ УУС, за год на дадзеным участку не было ніводнага здарэння.

Плануецца, што ў Віцебску будуць усталяваныя яшчэ сем падобных пераходаў. ДАІшнікі лічаць, што гэта паменшыць аварыйнасць на дарогах гораду, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.