Поддержать TUT.BY
144 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  2. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  3. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  4. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  5. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  6. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  7. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  8. Странные жировки, прекращение вещания Euronews, как уехать к морю и змеи в городе — все за вчера
  9. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  10. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  11. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  12. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  13. Терапевт — о лайфхаках, которые сохранят здоровье офисным сотрудникам
  14. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  15. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  16. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  17. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  18. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  19. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  20. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  21. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  22. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  23. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  24. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  25. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  26. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  27. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  28. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  29. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  30. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо


Ігар КАРНЕЙ,

фото

Крымінальная мода на падпальваньне аўтамабіляў прыйшла ў Беларусь з Расеі. У расейскіх гарадах колькасьць спаленых машынаў наблізілася да сотні. І хоць гэта яшчэ далёка да рэкорду Францыі, дзе пазалетась у часе хваляваньняў моладзі згарэлі тысячы машынаў, усхваляваныя і беларускія праваахоўныя органы. Менск, Горадня, Віцебск, Барысаў, Жодзіна, Сьветлагорск - месцы, дзе машыны ў Беларусі сёлета ўжо гарэлі. Ці не перакінецца полымя на іншыя рэгіёны краіны? І што рухае піраманамі, якія разводзяць аўтамабільныя вогнішчы?

Пакуль сьледчыя шукаюць глыбінныя матывы ў дзеяньнях зламысьнікаў, псыхолягі малююць партрэт аматараў аўтамабільных фэервэркаў: нехта такім чынам пратэстуе супраць сацыяльнай няроўнасьці, калі хтосьці "незаслужана" багацейшы, іншым усё роўна, якім чынам павесяліцца і потым праславіцца.

"Агонь - дастатковы старадаўні спосаб альбо пратэсту, альбо весялосьці. Яўна, што людзям чагосьці не хапае - выхаваньня, культуры. Нават трэба ўлічваць, якія фільмы яны глядзяць, якія кнігі чытаюць і ці чытаюць увогуле, - гаворыць псыхоляг Міхаіл Дзернакоўскі.

Прыкладам, калі ў савецкія часы хтосьці падпальваў, то, як правіла, гэта былі людзі з псыхічнымі адхіленьнямі. А зараз часта гэта выяўляецца ў маладых, якія хочуць альбо павесяліцца, альбо выказаць нейкі партэст. І формы пратэсту досыць жорсткія часам бываюць, скрайнія формы. Але часьцей гэта проста спосаб вельмі спэцыфічнага самавыяўленьня тых, хто пакутуе на псыхапатыю. Бо гэта перадусім асобы зь яскрава акрэсьленым растройствам".

Толькі ад пачатку чэрвеня два начныя падпалы аўтамабіляў зафіксаваныя ў Барысаве. У Жодзіне ў ноч на 12 чэрвеня падпаленыя два аўто на вуліцы Міра. У Сьветлагорску ўначы 8 чэрвеня спачатку гарэў легкавік на Інтэрнацыянальнай, празь некаторы час тое ж здарылася на суседняй вуліцы. У Горадні з 11 на 12 чэрвеня на праспэкце Купалы запалаў касьцёр з трох іншамарак. Праводзіцца экспэртыза яшчэ па трох новых выпадках - у Менску, Віцебску і Горадні. Пасьля яе агалошаньня можна будзе казаць, ці сапраўды аўтамабілі зьнішчаныя сьвядома. Самы сумны рэкорд у масавым падпале пакуль утрымлівае Віцебск - пры канцы мінулага году ў абласным цэнтры падпалілі адразу пяць машынаў, прычым дзьве зь іх - міліцэйскія. Ні ў адным выпадку піраманы ня знойдзеныя.

Наступствы падпалаў ліквідуюць падразьдзяленьні Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. Прадстаўнік ведамства Віталь Навіцкі кажа, што так шмат на тушэньне аўтамабіляў выяжджаць яшчэ не даводзілася. Ці можна казаць, што і да Беларусі дайшло полымя, распаленае за межамі краіны?

"Чыста на тэарэтычным узроўні такое магчыма. Прыкладам, гаспадар гарадзенскай машыны перакананы, што быў падпал, у яго асабіста няма ніякіх сумневаў, што машыну спалілі наўмысна. Але наша галоўная задача - ліквідаваць пажар. Калі выклікаюць наша падразьдзяленьне, і машына на момант прыбыцьця цалкам ахопленая полымем, то атрымліваецца, што ў нас жа няма сьледчага камітэту. І па аўтамабілі, які моцна палыхае, нельга сказаць - гэта так праводка каратнула, і ён за 20 хвілінаў разгараўся, ці яго падпалілі?

Але калі ўзяць чыста бытавы падыход, то калі, напрыклад, пажар у кватэры, і пасярэдзіне стаіць каністра з бэнзынам, то тут ня трэба быць вялікім спэцыялістам, каб здагадацца, што кватэру падпалілі. Такіх пажараў, што там відавочны падпал, заключэньня мы даць ня можам. Далей праводзіцца адпаведная экспэртыза. І рашэньне ўжо прымаецца на ўзроўні МУС - пачынаць ці не крымінальную справу па факту падпалу".

Крыміналісты лічаць, што падпалы ў кожным выпадку могуць быць зьдзейсьненыя рознымі людзьмі, якія проста капіююць убачанае ў крымінальных навінах па тэлебачаньні. Паліць машыны з хуліганскіх памкненьняў робіцца амаль модна - у тым ліку, каб праверыць узровень геройства.

Напачатку чэрвеня міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў, камэнтуючы актывізацыю піраманаў у Расеі, заявіў, што ня лічыць патрэбным ужываць прэвентыўныя захады дзеля недапушчэньня падпалаў у Беларусі. Маўляў, строгімі мерамі можна толькі справакаваць людзей да праяваў жорсткасьці. Аднак, як паказвае практыка, і адсутнасьць якіх-небудзь дзеяньняў не ўратоўвае ад пераносу гвалту на сумежныя тэрыторыі.

-99%
-10%
-40%
-20%
-25%
-10%
-40%
-30%
-58%
-30%