Поддержать TUT.BY
145 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Минздрав временно запретил ввозить и продавать в Беларуси некоторую продукцию NIVEA. Что говорит торговля?
  2. «Самая длинная 16 сантиметров». Дома у минчанки живут 34 улитки. Смотрите, какие они красивые
  3. Умер «песняр» Леонид Борткевич
  4. «Когда умирают такие люди, говорят, что уходит эпоха». Друзья и коллеги — о «песняре» Леониде Борткевиче
  5. «Пари Сен-Жермен» выбил «Баварию» из Лиги чемпионов
  6. «На претензии отвечали: „Вам что, жалко?“». Как Gastrofest боролся с клонами фестиваля
  7. Известный ученый оказался в эмиграции, а Федута с Костусевым — в КГБ. Что происходило в стране 13 апреля
  8. «Мне говорили: «Лучше бы ты мужа нашла и варила ему борщи!». История молодой трактористки Наташи
  9. Дом под Осиповичами, в который въехала ракетная установка, отремонтировали. Военные и жильцы рассказали как
  10. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси
  11. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  12. «В Беларуси не ценил того, что имел». Физик отчислился из БГУ и изучает бозон Хиггса в Германии
  13. «Все больше откусывают парк». Как там стройка Национального стадиона и чем она тревожит местных
  14. Герасименя продала на аукционе золотую медаль чемпионата мира
  15. Польша опровергла сообщение Минобороны Беларуси о нарушении границы
  16. Минлесхоз объяснил, почему доски в Беларуси подорожали в два раза
  17. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  18. Товар исчезнет с полок? А есть шанс, что вернется? Про запрет по NIVEA — в простых вопросах и ответах
  19. Третья волна. В Беларуси растет количество заразившихся COVID-19 и пациентов с тяжелыми пневмониями
  20. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  21. Купаловский восстановит поставленный 20 лет назад спектакль. Названы фамилии новых актеров
  22. «Фокусируюсь на великой цели по примеру Маска». Как сын Израилевича попал в список «Форбс»
  23. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  24. КГБ сообщил о задержании Костусева и Федуты «по подозрению в совершении преступления»
  25. «Побелка деревьев весной — пережиток советского прошлого». Эксперт рассказал все о побелке сада
  26. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  27. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  28. Украина ввела дополнительные ограничения на границе с Беларусью
  29. Немецкая компания сообщила о приостановке сотрудничества с «Гродно Азотом»
  30. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой


фотоКаб ДАІшнікі не бралі хабару, ім забараняюць мець з сабой больш за 30 тысяч уласных грошай. Па словах інспектараў, хабар прапануе кожны пяты спынены вадзіцель. Але ў Мінску летась злавілі толькі 6 кіроўцаў-хабарнікаў. Астатніх, папярэджваюць і… адпускаюць. Бо займацца афармленнем хабарнікаў няма часу. Арыштоўваюць толькі падчас спецрэйдаў.

- Так павінна быць: паклаў чалавек грошы, а інспектар у белых пальчатках паклаў гэтыя грошы ў пакунак, узяў двух сведкаў, панятых і паехалі ў райаддзел, - кажа "Еўрарадыё" старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Мінгарвыканкама Юрый Красноў. - Але гэтага ніхто не робіць, бо ў нас вельмі мала інспектароў. Калі інспектар паедзе хабар афармляць, лічы, што ён на паўдня пакінуў лінію.

Па словах супрацоўніка ДАІ, каб хабарніка прыцягнуць да адказнасці, трэба напісаць дакладныя следчаму, знайсці сведак. А ў выніку, вадзіцель можа адмовіцца ад таго, што спрабаваў даць хабар, скажа, што грошы проста ляжалі ў ягоным пасведчанні. Пры тым, што, па словах інспектара, калі не кожны другі, дык кожны пяты кіроўца спрабуе адкупіцца ад складання пратакола хабарам. Таму калі хабарнікаў і ловяць, то толькі падчас спецыяльных рэйдаў інспектараў ДПС і супрацоўнікаў аддзела ўласнай бяспекі ДАІ. Летась сталічнае ДАІ перадало ў пракуратуру пратаколы ўсяго на шэсць вадзіцеляў, якія спрабавалі даць хабар.

Днямі мінскія ДАІшнікі затрымалі такога хабарніка. Кіроўца, спынены за непрышпілены рэмень бяспекі, прапанаваў інспектару дарожна-патрульнай службы мінскага ДАІ Івану Ярмаловічу расплаціцца за парушэнне на месцы, без пратаколу. За гэтае парушэнне прадугледжаны штраф у памеры да 35 тысяч рублёў. Вадзіцель прапанаваў інспектару 60 долараў. Справа ў тым, што грамадзянін Беларусі меў расійскае пасведчанне кіроўцы. Штраф у такім выпадку павялічваецца да 620 тысяч рублёў.

Юрый Красноў:Інспектар паклаў на панель дакументы і пачаў даставаць адміністрацыйны пратакол. А гэты паклаў дзесятку і плюс яшчэ пяцьдзесят долараў кінуў і кажа: “Для хутчэйшага вырашэння пытання”. Узяў свае дакументы і пайшоў. Прывык, напэўна, так рабіць”.

Як паведаміў "Еўрарадыё" начальнік рэспубліканскага ДАІ Юрый Літвін, такія сумесныя рэйды ДАІшнікі праводзяць ледзь не некалькі разоў на тыдзень.

Юрый Літвін:Прыборы ў нас ёсць: і дыктафоны, і відэакамеры. Такія экіпажы мы рэгулярна, раз-два на тыдзень, выпускаем на лінію для прафілактыкі гэтага правапарушэння”.

Бывае, самі інспектары прывозяць гэтых парушальнікаў для афармлення ў райаддзел. Але дастаткова выклікаць на месца следчую групу.

Юрый Літвін: “Яна займаецца афармленнем. У дадзеным выпадку інспектар напіша пратакол допыту і гэта ўсё. А далей следчы займаецца. Па часе гэта не займае палову дня”.

Начальнік ДАІ пагадзіўся, што прапануюць хабар інспектарам даволі часта. Але часцей яны не выклікаюць следчую групу, а праводзяць прафілактычную працу з хабарнікамі. І… адпускаюць.

Як даведалася "Еўрарадыё", каб не было спакусы, інспектарам забаронена мець падчас выхаду на дзяжурства больш за 30 тысяч уласных грошай. Калі будуць падазрэнні, альбо нейкі сігнал, грошы ў кішэні ДАІшніка пералічаць.

Юрый Літвін: Калі ёсць абаснаваныя падазрэнні альбо звароты грамадзян, такому інспектару больш увагі ўдзяляем. Усё астатняе, што тычыцца праверак у адносінах да нашых інспектароў, то, па вялікім рахунку, гэта наша ўнутраная справа. Але нічога звышцікавага ў гэтым няма - калі ёсць падставы, то распачынаецца крымінальная справа. Далей - расследаванне і лава падсудных”.

Праўда, колькі інспектараў села за атрыманне хабару на гэтую лаву, начальнік ДАІ не сказаў. Сёлета такіх выпадкаў яшчэ не было.

Зміцер Панямонаў
-99%
-5%
-10%
-50%
-10%
-30%
-25%
-10%
-40%
-10%