Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Авто


Міністэрства ўнутраных справаў за "пладавітую работу ў справе асьвятленьня пытаньняў дарожнай бясьпекі" ўзнагародзіла нагруднымі знакамі "Выдатнік ДАІ" шэраг беларускіх журналістаў, паведамляе газэта “На страже”.

Міністар Навумаў адзначыў рэдактараў "Советской Белоруссии" - Паўла Якубовіча, "Звязды" - Уладзіміра Наркевіча, "Рэспублікі" - Анатоля Лемяшонка. Узнагароджаныя таксама старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі і ягоны намесьнік Аляксандар Мартыненка. Знак "Выдатнік ДАІ" атрымалі яшчэ некалькі радыёжурналістаў.