Аксана Ярашонак,

У выхадныя кампанія падлеткаў у Вілейцы вырашыла ўзарваць петарду. Гульня скончылася бальніцай, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Кацярыны Млечкі, хлопчыка з рванымі ранамі двух пальцаў даставілі ў хірургічнае аддзяленне маладзечанскай бальніцы.

Пацярпелы — 14-гадовы вучань адной з гарадскіх школ. Зараз па факце траўмавання міліцыя праводзіць праверку.

— Падлеткі, якія былі з пацярпелым, блытаюцца ў паказаннях, — кажа Кацярына Аляксандраўна. — Адны кажуць, што петарду набылі ў інтэрнэт-краме, другія — што вырабілі самастойна.

Перад навагоднімі святамі супрацоўнікі Вілейскага РАУС звяртаюць увагу бацькоў, каб былі больш пільнымі і не дапускалі падобных здарэнняў.

-10%
-10%
-20%
-30%
-26%
-10%
-15%
-25%
-50%
-10%
-10%