Сёння раніцай пажар здарыўся на чацьвёртым паверсе інтэрната па вуліцы Сацыялістычнай. На пах дыму звярнулі ўвагу працаўнікі мантажнай арганізацыі, занятыя на рамонце аднаго з жылых блокаў.
Спачатку яны спрабавалі змагацца з агнём у пакоі з дапамогай вогнетушыцеля, але не здолелі даць рады і выклікалі выратавальнікаў. Тыя не дазволілі пажару выйсці за межы пакою, паведамляе МНС.
Агонь пашкодзіў мэблю. Гаспадароў жытла і іх маленькіх дзяцей дома не было.
На жаль, хатні пацук і каты, што жылі ў сям’і, не вытрымалі высокай тэмпературы і моцнай канцэнтрацыі дыму.
Па папярэдніх звестках, пажар узнік з-за няспраўнай электрычнай разеткі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY